Вайна22

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні

«Два дні як цэлае жыццё», — заўважае мінчанін Сяргей Грышачоў, які прайшоў праз турмы ў Беларусі і Еўропе. А кантракт з Мінабароны РФ падпісаў у расійскай турме, куды трапіў па абвінавачанні ў забойстве. Цяпер, ужо ва ўкраінскім палоне, у інтэрв'ю Belpol мужчына прызнацца, што для Лукашэнкі ён «не такі каштоўны кадр для абмену».

Сяргей Грышачоў. Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Сяргей Грышачоў — чалавек з вельмі багатай крымінальнай біяграфіяй. Паводле яго слоў, ён «на вопыце», паспеў пасядзець «амаль ва ўсіх калоніях Беларусі». Ён згадвае Івацэвічы, Мазыр, Бабруйск, Магілёў і Навасады пад Барысавам. Акрамя гэтага, паводле слоў мужчыны, яму давялося адбываць пакаранне і ў краінах Еўропы.

Апошні раз Грышачоў апынуўся ў турме ў Расіі па абвінавачанні ў забойстве. Там ён і падпісаў кантракт.

«У Расіі ўсё пастаўлена проста. Каб ты падпісаў у турме… Я так разумею, што гэта ўжо разнарадка. Спачатку цябе следчы спрабуе, каб ты падпісаў кантракт. Потым далей у турме, потым на зоне табе тым ці іншым чынам ствараюць умовы, каб ты яго падпісаў. То-бок і тэрміны большыя даюць, і ўмовы больш жорсткія. Такія маніпуляцыі. Старая схема», — распавядае мужчына.

Пасля падпісання бестэрміновага кантракта Грышачова адвезлі ў воінскую часць у Санкт-Пецярбургу, якая была своеасаблівым накапляльнікам. Ужо адтуль яго накіравалі ў вучэбку, што знаходзілася ў Белаводску на тэрыторыі так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Мужчына адзначае, што, у адрозненне ад іншых кантрактнікаў, якія праводзілі ў вучэбцы два тыдні, ён здолеў прабыць там два месяцы, бо трапіў у шпіталь.

Як расказвае Грышачоў, ён трапіў у другі армейскі корпус, але нумар часці не памятае.

«Як я разумею, у аператыўнае падпарадкаванне мы пераходзім каму заўгодна. Мы — штурмавыя падраздзяленні. Нас рыхтуюць менавіта да выканання вось гэтых задач», — кажа мужчына і заўважае, што паваяваць яму давялося толькі два дні, якія прайшлі «як цэлае жыццё».

«Вядзенне баявых дзеянняў прадстаўлялася менавіта так, але калі сутыкаешся са смерцю, са стратамі, з колькасцю гэтых страт — уражвае. Дастаткова вялікая колькасць [страт]. У нашым падраздзяленні было 174 чалавекі. Я думаю, з іх сем дакладна жывыя, бо яны «трохсотыя». Астатнія вечна… [жывыя]», — даводзіць мужчына.

Паводле яго слоў, сваіх байцоў Расія добра ўзбройвае, аднак «цяпер магчымасці абароны пераўзыходзяць магчымасці нападу».

«І абарончыя сістэмы, і беспілотнікі, і ўсё астатняе. Вельмі ўражвае. Украіна дабілася за гэты час… Па беспілотных сістэмах, па падрыхтоўцы спецыялістаў, па вядзенні баявых дзеянняў на парадак вышэй пакуль, а можа і назаўсёды».

Згадваючы палон, Сяргей расказвае, што перад яго групай з сямі чалавек была пастаўлена задача «зайсці ў вёску, павесіць сцягі, сфатаграфавацца, дачакацца «закрэпа» і выйсці з вёскі.

«Але вёскі ж няма. Ні адной, ні другой. Мароз, калі не памыляюся, 25—27 градусаў быў», — згадвае Грышачоў.

Паводле слоў мужчыны, пасля першай спробы ў жывых засталіся ён і яшчэ адзін баец. На наступны дзень спробу паўтарылі. Ён пайшоў ужо з новай групай.

«Зноў паветраны бой. Скончыўся боекамплект. Нас закідалі. Былі двухсотыя. Старшы групы — трохсоты. Я прыняў рашэнне здацца. Адзін паранены, ну і я без патронаў», — згадвае падрабязнасці Сяргей.

Цяпер, знаходзячыся ва ўкраінскім палоне, Грышачоў сумняваецца ў тым, што Лукашэнка зацікаўлены ў вяртанні беларускіх ваеннапалонных дадому.

«Я не такі каштоўны кадр, каб мяне мяняць. Што я ў Беларусі буду сядзець, што ў Расіі. Ці яго лёс беларусаў хвалюе, якія патрапілі ў палон?» — заўважае мужчына.

Каментары2

  • Крынж
    26.06.2026
    Не патрэбны(нафіг) гэты урка ў Беларусі. Хай сядзіць у палоне да канца вайны, а потым доооўга адбывае пакаранне - будуе і рэмантуе тое што знішчыў ягоны рузге мір. Няма яму чаго рабіць у Беларусі на волі, не заслужыў.
  • НАГЛЯДЗЕЎСЯ цояў, пушкіна, дугіных з шаманамі
    26.06.2026
    Крынж , +1 Беларус НАГЛЯДЗЕЎСЯ цояў, пушкіна, дугіных з шаманамі і пайшоў за забіваць і гвалтаваць ў іншую краіну, нічога новага .... Дзякуй Богу іх у нас не шмат. Не глядзі Беларус РТ, усходнія цябе заўсёды падмануць.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць