Некалькі фактаў пра расійскі серыял «Ляснік», які глядзіць Лукашэнка
Выступаючы з пасланнем да парламента 29 красавіка, Аляксандр Лукашэнка выказаўся і пра серыялы. У прыватнасці, ён высока ацаніў серыял «Ляснік». Маўляў, падабаецца, бо лёгкі. Пра што ж гэты фільм?
Былы спецназавец Леанід працуе ў тайзе лясніком. Разам з аднадумцамі ён раскрывае злачынствы браканьераў і бандытаў, дапамагае жыхарам вёскі Альхоўка.
Такі сюжэт мае серыял «Ляснік».
Галоўную ролю ў серыяле выконвае данецкі акцёр Алег Штэфанко, вядомы па ўдзеле ў фільмах «Пудзіла» і «Сэрцаедкі», серыялах «Бітва за Маскву», «Бітва за космас», «Гульня на выбыванне» і «У пошуках капітана Гранта».
Серыял выходзіць у эфір на НТВ з 2011 года. Сёння паказваюць ужо трэці сезон. Галоўны герой знаходзіць новае каханне, але тут жа дзяўчыну забівае кілер.
«Ляснік» атрымаў змяшаныя водгукі, адзнака гледачоў на «Кінапошуку» складае 5,6 з 10 балаў.
«У культуру ўкладзеныя немалыя грошы. Але жаданай аддачы пакуль няма. Расія стварыла столькі просценькіх, лёгкіх фільмаў. Мне спадабаўся фільм «Ленінград-46», «Ляснік». Яны ж у Мінску здымаюцца. У тых закутках, якія нават Ладуцька не наведваў. Няўжо мы не можам стварыць такія фільмы? Людзі б глядзелі. У пасцелях, гляджу, кувыркаюцца нашы дзяўчаткі беларускія з рускімі мужыкамі. Людзям надакучыла гэтая абнажонка», — казаў Лукашэнка.
Ён назваў неэфектыўнай дзяржаўную палітыку ў галіне культуры і запатрабаваў стварэння простых беларускіх серыялаў на ўзор тых, якія здымаюць расійскія тэлеканалы.
Каментары