Грамадства3434

Беларускамоўны брытанец: «Я думаў, што тут вельмі дзікая і мілітарызаваная краіна»

Брытанец Оўэн Браўн не першы год вандруе па свеце. Ён паспеў пажыць у Польшчы, Літве, Нарвегіі і Украіне, а пасля прыехаў у Беларусь, каб вучыць мовы ды адкрыць для сябе новую краіну.

Ён кажа, што шмат хто з яго знаёмых паехаў вучыць рускую ў Расію ці Украіну, а ён вырашыў рабіць гэта ў Беларусі, таму што мала ведаў пра яе.

«Мне заўсёды хацелася вандраваць, знаёміцца з цікавымі людзьмі ды вучыць мовы, але ў маёй сям'і не было магчымасці лятаць кудысьці, таму ў дзяцінстве я толькі ездзіў па Брытаніі на машыне, — кажа хлопец. — Калі збіраўся ў Мінск, то адмыслова нічога не чытаў пра яго, хацеў, каб быў сюрпрыз».

Дызайнер па адукацыі, Оўэн зарабляе выкладаннем англійскай мовы як замежнай.

«Жыць у новай краіне спачатку не вельмі проста, бо не ведаеш мовы, але мне гэта нават падабаецца, таму што ў жыцці павінны быць нейкія цяжкасці, і пераадольваць іх вельмі цікава».

Ужо на другі месяц жыцця ў Мінску Оўэн пачаў вучыць беларускую мову: на кінапраглядзе у ДК «Ля Мора» ён пазнаёміўся з беларускамоўнай дзяўчынай і захацеў таксама размаўляць па-беларуску. Вывучыць новую мову было не складана, таму што Оўэн ужо ведаў польскую і троху рускую.

«Мне падаецца, што калі б беларусы менш баяліся трасянкі, то больш бы размаўлялі на роднай мове. Гэта натуральна — рабіць памылкі, калі вывучаеш мову, у гэтым няма нічога заганнага. Увогуле, сітуацыя з беларускай не вельмі добрая, але я яе разумею. Заўсёды былі людзі, якія не хацелі, каб беларусы размаўлялі па-беларуску, але калі яны не будуць, то хто будзе размаўляць?»

Глядзіце гутарку з Оўэнам у рэпартажы «НН»:

 

Каментары34

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць