У параўнанні з мінулым годам экспарт упаў на 30% імпарт — на 20%, вытворчасць — на 16,3%

У Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы працягваецца зніжэнне аб'ёму экспарту, а таксама паступленняў у бюджэт рэспублікі ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Як паведамілі 6 мая карэспандэнту ІА REGNUM у прэс-службе ўрада ПМР, бягучая сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы абмяркоўвалася на аператыўнай нарадзе Кабміна.

Як адзначыла міністр эканамічнага развіцця ПМР Аляўціна Слінчанка, за чатыры месяцы бягучага года аб'ём экспарту знізіўся на 25,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а ў красавіку экспарт скараціўся на 30% у параўнанні з красавіком 2014 года.

Імпартныя пастаўкі за чатыры месяцы 2015 скараціліся на 21% у параўнанні з мінулым годам. У красавіку імпарт у параўнанні з тым жа месяцам 2014 знізіўся на 20%. «Адпаведна гэта прыводзіць да зніжэння аб'ёмаў вытворчасці, памяншэння паступленняў падатку на даходы і плацяжоў ад знешнеэканамічнай дзейнасці», — падкрэсліла міністр.

Яна таксама паведаміла, што за першы квартал 2015 аб'ём прамысловай вытворчасці скараціўся на 16,3%. «Асноўнае падзенне зафіксавана ў такіх галінах, як лёгкая, харчовая прамысловасць і чорная металургія», — дадала Слінчанка.

На нарадзе таксама было адзначана, што ў далейшым прагназуецца яшчэ большае ўскладненне сітуацыі ў сувязі са з'яўленнем новых знешніх фактараў: уступленнем у сілу рашэння Кабінета міністраў Украіны аб забароне на перасоўванне праз прыднястроўскую мяжу падакцызных тавараў, а таксама складанасцю атрымання для прыднястроўскіх эканамічных агентаў ліцэнзій у Малдове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?