Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Менск ладзіць сэанс адначаснай гульні

Хай сабе афіцыйны Менск, як той грасмайстар Бэндэр, і не вызначаецца разнастайнасьцю хадоў, але ж і Масква, і Брусэль зноў ды зноў мусяць схіляцца над дошкай ды пралічваць варыянты. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Аўторкавы даклад Аляксандра Лукашэнкі ў БДУ цалкам грунтаваўся на звыклых жалезабэтонных тэзах. Маўляў, адсутнасьць у Беларусі дэмакратыі ёсьць мітам, які прыдумаў Захад; апазыцыя — пятая калёна; мэдыі мусяць кантралявацца дзяржавай (дзеля інтарэсаў той самай дзяржавы) і г.д. Бяры ды ўстаўляй у хрэстаматыю па афіцыйнай ідэалёгіі. І ўсё ж — ёсьць нюансы.

© zaikins, www.foto.md

Лукашэнка прызнаў, што вызваленьне некалькіх палітзьняволеных (сам гэты тэрмін быў заменены эўфэмізмам) стала рэакцыяй на патрабаваньні Захаду. І што цяпер, маўляў, гэтая "хваравітая старонка" перагорнутая.

Апошняя фраза мусіць быць пробным шарам: ці задаволіцца Эўропа істотным скарачэньнем сьпісу вязьняў сумленьня, ці будзе з той самай упартасьцю дзяўбці пра Зьдзьвіжкова, Клімава і, галоўнае, Казуліна?

Са слоў беларускага кіраўніка, цяпер чарга Эўразьвязу "дэманстраваць свае добрыя намеры". Карацей, палітычны торг у чыстым выглядзе, і мэтафара пра вязьняў як разьменную манэту надзіва трапная.

"І ўсё ж калі раней былі толькі дэклярацыі пра жаданьне дыялёгу, то зараз можна казаць хаця б пра мінімальныя палітычныя саступкі", — зазначае палітоляг Андрэй Фёдараў. На яго думку, гэта ёсьць сьведчаньнем, што зацікаўленасьць беларускай кіроўнай вярхоўкі ў наладжваньні стасункаў з Эўропай ня толькі існуе, але і нарастае.

І адным з чыньнікаў можа быць узмацненьне ціску з боку Расеі. "Наўрад ці інкарпарацыя стаіць першым пунктам на парадку дня ў Крамлі, але тое, што пытаньне канстытуцыйнага акту мусуецца, несумненна", — лічыць экспэрт. Зь ягоных слоў, пра гэта ўскосна сьведчаць як выказваньні расейскага амбасадара Сурыкава на прэсавай канфэрэнцыі 11 лютага (маўляў, пасьля выбараў мы да гэтага дакумэнту вернемся), так і заява Лукашэнкі перад студэнтамі БДУ, што Расея не гатовая да раўнапраўнай інтэграцыі.

Насамрэч сэнс гэтага эўфэмізму такі: беларускі бок ня згодны на паглынаньне. Дзеля таго ён і ладзіць, як трапна выказаўся аналітык Валер Карбалевіч, "сэанс адначаснай гульні". Хай сабе афіцыйны Менск, як той грасмайстар Бэндэр, і не вызначаецца разнастайнасьцю хадоў, але ж і Масква, і Брусэль зноў ды зноў мусяць схіляцца над дошкай ды пралічваць варыянты. Лёзунгі лёзунгамі, а ў кожнага з бакоў да Беларусі (тут Лукашэнка мае рацыю) ёсьць і прыземлены, прагматычны інтарэс. Так што сэанс працягваецца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 6

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла8

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне4

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 6

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць