Свет11

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце

У Варшаве на тэрыторыі заапарка пачаў працаваць унікальны кругласутачны пункт прыёму параненых дзікіх птушак — Ptasi Punkt Przyjęć, які ў народзе ўжо назвалі «птушкаматам». Сюды жыхары горада могуць прынесці птушак, якія маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе, паведамляе the-warsaw.pl.

Пункт дазваляе значна хутчэй перадаваць птушак спецыялістам Птушынага прытулку і тым самым аператыўна аказваць ім дапамогу. Кіраўніцтва заапарка сцвярджае, што аналагаў такому рашэнню ў свеце не існуе.

Гэта першае месца ў Варшаве, куды можна звярнуцца пры знаходжанні параненай дзікай птушкі. Пункт працуе 24 гадзіны на суткі, сем дзён на тыдзень, і адразу злучае людзей з супрацоўнікамі Птушынага прытулку.

Дырэктар Варшаўскага заапарка адзначыў, што ідэя стварэння такога пункта ўзнікла шмат гадоў таму і стала рэалізацыяй яго дзіцячай мары — стварыць бяспечную прастору для дзікіх птушак. Хоць сам прытулак развіваўся паступова, «птушкамат» стаў прынцыпова новым і наватарскім рашэннем, якога няма нават у краінах з развітой сістэмай аховы дзікай прыроды.

Новы павільён распрацаваны так, каб даць магчымасць для бяспечнай і зручнай перадачы птушак любога памеру — ад дробных сініц да буслоў. Памяшканне падзелена на дзве зоны: адну для наведвальнікаў і другую, закрытую, для супрацоўнікаў прытулку. Унутры ўсталяваныя спецыяльныя боксы, а сам будынак абсталяваны ацяпленнем, вентыляцыяй, кандыцыянерам, сантэхнікай і відэаназіраннем.

Карыстанне пунктам вельмі простае. Чалавек павінен паведаміць ахове заапарка пра намер перадаць птушку, аднесці яе ў скрынцы да «птушкамата», пакласці ў вольную ячэйку, запоўніць спецыяльную картку з пазначэннем нумара ячэйкі і пакінуць яе побач або ў спецыяльнай урне. Пасля гэтага трэба пераканацца, што дзверцы ячэйкі шчыльна зачыненыя.

Інструкцыі размешчаныя як пры ўваходзе ў заапарк, так і ўнутры памяшкання, прытым даступныя на некалькіх мовах. Наведвальнікаў просяць захоўваць цішыню, не адчыняць занятыя ячэйкі і не пакідаць усярэдзіне ежу ці староннія рэчы.

Каментары1

  • Андрусь
    10.02.2026
    Нарэшце. А то я неяк голуба пабітага ўратаваў ад крумкачоў, дык прыйшлося ахоўніка заапарка прасіць прыняць птушку.

    Прынялі, але ў мяне былі сумневы наконт яе далейшага лёсу... Тут жа ўсё сістэмна.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць