Усяго патроху55

Гісторыя выратавання аднаго сабакі

Вяртаючыся на маршрутцы з роднага горада ў Мінск, падчас прыпынку на трасе я пабачыла за будынкам прыбіральні слабога сабаку. Ён ледзь стаяў на лапах, на ім быў ашыйнік і кавалак ланцуга.

Гэта быў лабрадор, якому трошкі больш за год. Сабака ці то збег, ці то яго спецыяльна завезлі ў лес і выкінулі. Брудны, худызны і з падбітым бокам, ён падышоў да мяне. Ад ежы адмовіўся, хацеў толькі, каб я яго палашчыла. Пры дотыках заплюшчыў вочы ад шчасця. І лашчыўся, лашчыўся, хоць і з асцярогай.

Страшна ўявіць, хто і для чаго выкінуў гэтага прыгожага і добрага сабаку ў лес. Жорсткасць людзей часам не мае межаў. У той момант я вырашыла, што не пакіну яго тут аднаго, чаго б мне гэта ні каштавала. Хоць можна было прайсці міма, як зрабілі іншыя. Па прыездзе ў Мінск я пачала шукаць чалавека з машынай, хто б змог адвесці мяне да лабрадора і забраць яго. Пошукі вывелі на людзей з каманды дапамогі лабрадорам, якія знайшлі машыну і забралі сабаку. Яго адвезлі ў ветклініку, знялі 18 кляшчоў і паставілі кропельніцу, бо сабака быў хворы на піраплазмоз, які перадаюць кляшчы. Яшчэ б пару дзён — і сабака загінуў бы. Узяць да сябе я яго не змагла, бо маю ўжо аднаго сабаку, таму каманда дапамогі лабрадорам знайшла яму ператрымку на пэўны час. Як толькі сабака цалкам ачуняе, пачнуцца пошукі новых гаспадароў.

Спадзяёмся, што сабака забудзецца свае прыгоды як страшны сон. Бо не бывае кепскіх сабак, бываюць толькі кепскія гаспадары.

***

Звяртайцеся ў Рэдакцыю, каму патрэбны сабака. Тэл. (017) 284­73­29, [email protected]

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць