Каханне і сэкс1818

Светлагорца асудзілі за відэа, як пара займаецца сэксам на вуліцы

За выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год.

 Светлагорску раённы суд асудзіў 25-гадовага мясцовага жыхара да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год. Хлопца прызналі вінаватым у вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Паводле рашэння суда ў яго канфіскавалі камп'ютар, фотаапарат і мабільнік.

Нагодай стала гісторыя, якая адбылася ў 2014 годзе. 8 жніўня малады светлагорац зняў на відэа, як на набярэжнай нецвярозая пара прылюдна займалася сэксам. Гэта назіралі 10-15 чалавек, у тым ліку дзеці. Малады чалавек кажа, што быў шакаваны сцэнай. Ён размясціў відэа на сваёй старонцы ў сацсетцы. Хлопец кажа, што хацеў перасцерагчы гараджан ад таго, што можа чакаць іх і дзяцей на вуліцах горада.

Праз два дні пасля размяшчэння відэа ў інтэрнэце светлагорца выклікалі ў міліцыю. Ён нічога не адмаўляў. Экспертыза прызнала відэа парнаграфіяй.

Хлопец не меў судзімасцяў, скончыў ВНУ па эканамічнай спецыяльнасці, мае станоўчыя характарыстыкі. На судзе ён цалкам прызнаў віну, выдаліў запіс са сваёй старонкі, апублікаваў афіцыйныя прабачэнні, адшукаў па сетцы копіі відэа і папрасіў выдаліць.

Адвакат прасіла суд пакараць маладога чалавека адміністрацыйна. Аднак пракурор настойваў, што дзеянні светлагорца наносяць шкоду грамадскай маралі. Суд пагадзіўся з пракурорам.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць