Эканоміка44

За вяртанне Tax Free беларусы будуць плаціць 1 еўра камісіі

Кампанія Global Blue ўвяла з 1 чэрвеня камісію за вяртанне грошай па чэках Tax Free. Цяпер калі сума для выплаты перавышае 10 еўра, то за кожны чэк беларусам прыйдзецца заплаціць па 1 еўра, гаворыцца на сайце Тэхнабанка.

Сёння ў Беларусі можна вярнуць грошы па чэках Tax Free ў трох аддзяленнях Тэхнабанка. «Банк на гэтым нічога не зарабляе. Узнагароджанне ўвяла кампанія Global Blue. Гэта адзіная палітыка кампаніі для ўсіх краін, якія працуюць па гэтай сістэме вяртання чэкаў», — заявілі ў Тэхнабанку.

Кампанія Global Blue, з якой працуе каля 270 тысяч крам ва ўсім свеце, цяпер спаганяе камісію пры любым спосабе вяртання ПДВ. Да прыкладу, заплаціць да 3 еўра з кожнага чэка трэба і ў тым выпадку, калі беларусы захочуць забраць наяўныя грошы ў аэрапорце краіны, дзе купілі тавары. Памер камісіі залежыць ад канкрэтнага аэрапорта. Аплата не спаганяецца толькі «ў выпадку атрымання кампенсацыі на крэдытную карту», гаворыцца на сайце Global Blue. Камісію прыйдзецца выплаціць і пры вяртанні падаткаў на мытні.

Мінімальная сума пакупкі, тэрмін дзеяння чэка і сума ПДВ змяняюцца ў залежнасці ад канкрэтнай краіны. Напрыклад, у Літве трэба купіць тавары як мінімум на 55 еўра, а тэрмін дзеяння чэка не абмежаваны, у Польшчы мінімальны парог для афармлення Tax Free — 200 злотых (каля 49 еўра), а тэрмін дзеяння праштампаванага на мытні чэка — 7 месяцаў.

Бяруць камісію і іншыя кампаніі, якія аказваюць паслугі па вяртанні ПДВ з замежных пакупак. Напрыклад, кампаніям Tax Free Worldwide і Premier Tax Free за кожны выплачаны чэк трэба выплаціць ўзнагароду ў 2 еўра. Пазбегнуць камісіі можна ў тым выпадку, калі звяртацца за вяртаннем ПДВ у кампанію LITOFOLIJA, але працуе яна толькі з асобнымі літоўскімі крамамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць