Грамадства1212

Беларусу «Льву», параненаму ў зоне АТА, патрэбная дапамога 

Беларус Ігар Кляўко, больш вядомы як пазыўны «Леў», пра якога ўжо неаднаразова пісала «Наша Ніва», на дадзены момант апынуўся ў складанай сітуацыі. Пасля раненняў і лячэння ў бальніцы ён атрымаў запаленне лёгкіх, таму зараз яму патрэбныя грошы на далейшае лячэнне. Украінскія валанцёры арганізавалі збор сродкаў для дапамогі «Льву».

Вось што гаворыцца ў заяве валанцёраў, што займаюцца дапамогай беларусу:

«Беларус Ігар Кляўко разам з батальёнам «Данбас» і ДУК «Правы сектар» прайшоў амаль усе гарачыя кропкі АТО: Арцёмаўск, Папасную, Лісічанск, Ілавайск і Пескі. Субраты прызначылі яму пазыўны «Леў», годна ацаніўшы мужнасць і высакародную натуру. Мы пазнаёміліся ў Днепрапятроўскай абласной клінічнай бальніцы ім. І. І. Мечнікава, дзе ён лячыўся ад шматлікіх раненняў, атрыманых у пасёлку Пескі падчас выканання баявой задачы. Гэта мінна-выбуховае множнае асколачнае раненне мяккіх тканін твару, левай галёнкі, агнястрэльны асколачны пералом левай вялікабярцовай косткі, агнястрэльны пералом левай малабярцовай косткі.

Здавалася, што дзякуючы нашым выдатным лекарам «Леў» хутка ўстане на ногі і хутка зноў вернецца ў шэрагі абаронцаў Украіны, але пасля выпіскі з лякарні, на жаль, баратраўма і наступнае запаленне лёгкіх выклікалі сур’ёзныя ўскладненні. Зараз прыйдзецца выдаткаваць значна больш часу і сродкаў на аднаўленне сіл і здароўя. Але адкуль беларускаму патрыёту ўзяць сродкі на лячэнне ва Украіне, тым больш, што ў роднай Беларусі яго чакаюць толькі пераслед за ўдзел у баявых дзеяннях? Калі не мы, Украінцы, якіх наш «Леў» абараняе, не шкадуючы сіл і крыві, то хто падтрымае Героя? Вельмі спадзяюся, што ў нас знойдуцца ўдзячныя і неабыякавыя людзі, якія цэняць подзвіг замежных братоў, што прыйшлі нам на дапамогу ў цяжкую хвіліну жорсткай агрэсіі!

Тых, хто не пашкадуе некалькіх грыўняў на лячэнне нашага адданага сябра і абаронцы, прашу дасылаць сродкі на карту № 4149 4978 3490 6077 Прыватбанк.

Атрымальнікам з’яўляецца Стэцык Уладзімір Ільіч, лекар, які займаецца аднаўленнем здароўя Ігара «Льва».

Кантактныя тэлефоны Ігара:
+ 38-096-470-72-88
+ 38-099-066-38-89»

Каментары12

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры злілі перапіскі Ксеніі Сабчак — пра цэнзуру і пераезд напачатку вайны. Ёсць і размовы з Ермаком7

Жанна з Мазыра працавала ў Познані, але вярнулася ў Беларусь. І яе кінулі ў СІЗА за палітыку5

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі30

У Амстэрдаме на пахаванні выступала танцорка на пілоне ВІДЭА3

Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute9

Беларуская блогерка з'ездзіла з сяброўкамі ў Піцер і перакананая, што засялілася ў кватэру з «палтэргейстам»5

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць