Улада11

Расія паставіць у Беларусь 12 ваенна-транспартных Мі-8МТВ-5

Падчас Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Армія-2015» у падмаскоўнай Кубінцы 16 чэрвеня холдынг «Верталёты Расіі» Дзяржкарпарацыі «Ростэх» абвясціў пра падпісанне кантракта з Міністэрствам абароны Беларусі на пастаўку ў 2016—2017 гадах дванаццаці ваенна-транспартных верталётаў Мі-8МТВ-5 расійскай вытворчасці.

Пра гэта паведамляецца на сайце холдынгу. 

«Рэспубліка Беларусь з'яўляецца важным партнёрам Расіі ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, — адзначыў генеральны дырэктар холдынгу «Верталёты Расіі» Аляксандр Міхееў. — Верталёты Мі-8МТВ-5 дапамогуць Саюзнай дзяржаве павысіць абараназдольнасць і пашырыць патэнцыял узброеных сіл. Падпісанне такога маштабнага кантракта стала яшчэ адным крокам у справе ўмацавання дружбы і дзелавых адносін паміж дзвюма краінамі». 

Кантракт будзе выкананы ў адпаведнасці з дагаворам паміж дзвюма краінамі аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года, а менавіта: пастаўка верталётаў будзе ажыццяўляцца на тых жа ўмовах і з такімі ж характарыстыкамі, як і для нацыянальных узброеных сіл. 

Ваенна-транспартныя верталёты Мі-8МТВ-5 выпускаюцца на Казанскім верталётным заводзе, які ўваходзіць у холдынг. Яны прызначаныя для вырашэння шырокага спектра задач — як баявых, так і транспартных. Верталёты аснашчаныя сучасным комплексам пілатажна-навігацыйнага, радыёсувязнога і мэтавага абсталявання. 

За шматгадовую эксплуатацыю верталёты тыпу Мі-8/17 даказалі здольнасць паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі ў любых кліматычных умовах і па праве лічацца аднымі з найлепшых у сваім класе.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў21

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Першыя гады чатыры было класна». Сеньёр, ужо грамадзянін Аўстраліі, расказаў, як там з айцішкай і павукамі2

Храм Саграда Фамілія ў Барселоне стаў самым высокім у свеце. На яго паставілі першую частку крыжа

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі10

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў21

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць