Грамадства3939

Батура хоча зрабіць абавязковым вывешванне дзяржаўнага сцяга на прыватных дамах

Cябра сталай камісіі Савету Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Барыс Батура прапанаваў зрабіць абавязковым вывешваньне дзяржаўнага сьцяга на прыватным домаўладаньні ў дні дзяржаўных сьвятаў.

Пра гэта ён заявіў падчас абмеркаваньня паправак у закон «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь».

Намесьніца міністра юстыцыі Ала Бодак сказала, што ўсё трэба рабіць паступова, бо «любая абавязковая норма цягне за сабой пэўны прымус і, вядома, санкцыі за яе невыкананьне».

Яна адзначыла, што такога абавязку не прадугледжвае ня толькі беларускае заканадаўства, але і законы іншых краін — удзельніц ЭАЭС.

А старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, які прысутнічаў на пасяджэньні, сказаў, што неабходна падтрымліваць жаданьне грамадзян вывешваць дзяржаўны сьцяг на прыватных домаўладаньнях у сьвяты.

Паводле паправак у закон, сьцяг іншай краіны ў Беларусі ня можа ўсталёўвацца вышэй за беларускі дзяржаўны сьцяг. У той жа час закон дае права вывешваць беларускі сьцяг на прыватным доме ня толькі на дзяржаўныя, але і на сямейныя сьвяты, паведамляе БЕЛТА

Каментары39

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць