На фондавых рынках Еўропы і Азіі зафіксавана рэзкае падзенне пасля закрыцця грэчаскіх банкаў і ўвядзення кантролю за рухам капіталу ў Грэцыі.
Гэтыя меры ўлады Грэцыі распачалі пасля таго, як Еўрапейскі цэнтральны банк вырашыў не павялічваць аб'ём экстранай дапамогі грэчаскім банкам.
Лонданскі індэкс FTSE 100 упаў на пачатку таргоў на 2%.
Японскі Nikkei раней знізіўся амаль на 3%.
У Нямеччыне індэкс Dax і французскі Cac 40 знізіліся на 3%.
У Афінах фондавы рынак, як і банкі, зачынены да аўторка 7 ліпеня.
Каментары