Грамадства

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Моцныя залевы, якія ішлі ў Гродне ў канцы мінулага тыдня, затапілі не толькі вуліцы. У мікрараёне Дзевятоўка ў адным з дамоў заліло кватэры — вада дайшла з дзявятага да першага паверха. У патопе жыхары вінавацяць няякасны водаадвод, усталяваны мясцовым ЖЭСам, піша Hrodna.life.

Інцыдэнт здарыўся ў доме па вуліцы Дзяржынскага, 135: сарвалася няякасна ўстаноўленая ліўнёўка. Вада заліла падлогу ў кватэры на дзявятым паверсе на некалькі сантыметраў, а потым дайшла да першага паверха.

На дапамогу прыйшлі суседзі — дапамагалі вычэрпваць ваду. У тым, што адбылося, сям'я з кватэры на дзявятым паверсе вінаваціць ЖЭС № 13, які абслугоўвае іх дом. Са слоў гараджан, камунальнікі паставілі няякасную ліўнёўку на даху «з таго, што было пад рукой».

«Калі б зрабілі як трэба, такога б не здарылася», — падзялілася ў TikTok гаспадыня кватэры.

У каментарах адны карыстальнікі лічаць, што нічога страшнага не адбылося — кватэра застрахаваная і ўсе страты пакрые страхавая кампанія. Іншыя гарадзенцы ўпэўненыя, што разлічваць на кампенсацыю не варта.

Карыстальнік пад нікам vikkivit распавёў, як іх сям'і ўдалося дамагчыся кампенсацыі без застрахаванай кватэры.

«Мы судзіліся. У нас на многае былі чэкі, бралі заключэнне ў майстроў, што немагчыма пераляпіць адну паласу шпалер і перакласці пяць дошак ламінату асобна. Паўгода мучыліся, але грошы выбілі — заказвалі незалежную экспертызу. Кампенсацыі дамагліся толькі мы і суседняя кватэра, хоць заліло чатыры кватэры і шкода ва ўсіх была вялікая».

Хто нясе адказнасць за патоп?

Калі кватэра пацярпела не па віне уласнікаў, а ў выніку няспраўнасці інжынерных сістэм, адказнасць нясуць:

— арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жыллёвага фонду;

— арганізацыі, якія прадастаўляюць паслугі ЖКГ;

— арганізацыі, якія праводзілі работы па замене або рамонце інжынерных элементаў (у перыяд дзеяння гарантыйнага тэрміну).

Гродзенцам трэба высветліць, хто кіруе іх домам — жыллёвы кааператыў або таварыства ўласнікаў. Таксама дом можа кіравацца ўпаўнаважанай асобай, прызначанай выканкамам — даведацца арганізацыю можна ў мясцовым выканкаме.

Пасля гродзенцы могуць прад'явіць свае патрабаванні адказнай арганізацыі.

Як даказаць віну ЖЭСа?

Пры гэтым неабходна зафіксаваць тое, што здарылася — выклікаць супрацоўнікаў ЖЭСа, якія складуць акт абследавання кватэры. Таксама юрысты раяць сфатаграфаваць пашкоджанні.

Пісьмовая прэтэнзія накіроўваецца ў ЖЭС. У заяве важна пазначыць тэрмін, на працягу якога праблема павінна быць ліквідаваная. Калі патоп адбыўся па віне ЖЭСа, менавіта гэтая арганізацыя павінна кампенсаваць гродзенцам шкоду.

Калі вінаватая асоба або арганізацыя адмаўляюцца несці адказнасць за патоп — трэба звяртацца ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць