Свет2626

Ландсбергіс: Літоўскія пракуроры маглі б разгледзець законнасць Расіі

Літва не павінна ўвязвацца ў дыскусіі і звяртаць вялікую ўвагу на пачатае расійскімі пракурорамі расследаванне законнасці незалежнасці Балтыйскіх краін, заявіў першы кіраўнік Літвы.

Паводле яго слоў, такім крокам Масква спрабуе справакаваць спрэчку.

«Яны зноў спрабуюць нас справакаваць на нейкую спрэчку. Нашы палітыкі, члены Cейма маглі б звярнуцца ў літоўскую пракуратуру з запытам аб законнасці Расіі. Паколькі Расія хутчэй за ўсё незаконная — яна зрынула цара, забіла яго з дзецьмі, дык якая ж гэта дзяржава?» — сказаў Вітаўтас Ландсбергіс.

Так былы старшыня Вярхоўнай Рады Літвы адказаў на пытанне аб паведамленні расійскіх СМІ пра тое, што Генпракуратура Расіі пачала праверку, ці было законным рашэнне Дзяржрады ССР ад 1991 прызнаць незалежнасць Балтыйскіх краін.

«Чаму цяпер? Таму, што няма чым заняцца, або ў іх ёсць нейкі план. Заўсёды яны правяраюць нашу ўразлівасць або сталасць. Калі нам не хапае сталасці, мы пачынаем турбавацца, даказваць, што мы маем рацыю, і тады яны атрымліваюць плюс, што пытанне спрэчнае. Нават не трэба звяртаць увагі, тым больш, дыскутаваць», — сказаў В. Ландсбергіс.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць