Свет55

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч назваў Беларусь прыкладам краіны з раўнамерным эканамічным развіццём. Паводле яго слоў, абласныя цэнтры і нават раённы Барысаў фінансуюцца і развіваюцца там нароўні са сталіцай.

Аляксандр Вучыч. Фота: Darko Vojinovic / AP

Як паведамляе партал Radiosarajevo, адпаведную заяву сербскі лідар зрабіў падчас праверкі будаўніцтва новай транспартнай магістралі.

Вучыч падкрэсліў неабходнасць скараціць разрыў ва ўзроўні жыцця паміж сербскімі гарадамі і дасягнуць таго, каб сярэдні заробак ва ўсіх рэгіёнах краіны быў не ніжэйшым за 1000 еўра.

Ён адзначыў, што цяпер у Бялградзе гэты паказчык складае 1380—1400 еўра, у той час як у правінцыі ён значна меншы (напрыклад, у горадзе Сомбар — толькі 864 еўра).

Каб праілюстраваць важнасць аднолькавага развіцця тэрыторый, Вучыч згадаў беларускі вопыт размеркавання рэсурсаў.

«У іх заўсёды былі Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў, Гомель, Барысаў і Мінск — і ўсе яны раўнамерна развітыя. Што атрымліваюць адны, тое ж атрымліваюць і другія. У нас жа Бялград і Нові-Сад моцна адарваліся наперад. Цяпер Ніш паступова даганяе, Крагуевац таксама, але нам трэба яшчэ вельмі шмат працаваць над іншымі гарадамі і акругамі», — працытавала прэзідэнта Сербіі выданне.

Між тым, уяўленне сербскага лідара пра тое, што сталіца і рэгіёны ў Беларусі атрымліваюць аднолькава, абвяргаецца афіцыйнай статыстыкай. Паводле даных Белстата, сярэднямесячная зарплата ў Барысаўскім раёне за 2025 год склала 2 407 рублёў. Нават у самым прыбытковым снежні мінулага года яна дасягнула толькі 2 725 рублёў. У той жа час сярэдні заробак у Мінску ў тым жа месяцы склаў 4 290 рублёў, перавысіўшы барысаўскі паказчык больш чым у паўтара раза.

Каментары5

  • зазвинделся
    04.07.2026
    Вучича, надо, на месяцок, отправить пожить в Борисов, на среднюю зарплату Борисова, полечиться в Борисове, а, затем, на месяцок, отправить в Минск, пожить в Минске на среднюю, минскую зарплату, чтобы не нёс ахинеи и бздури, чтобы понял разницу между Минском и Борисовом.
  • bosed
    04.07.2026
    Что это такое на фото? Блиин, губошлёпики позеленеют от зависти :D
  • Андрусь
    04.07.2026
    Сербія нібы з'яўляецца кандыдыткаю ў Еўрасаюз. А прэзідэнт разважае нейкімі саўдэпаўскімі катэгорыямі, калі гарады і рэгіёны мусяць нешта атрымліваць з цэнтру. У гарадах і рэгіёнах мусіць заставацца асноўная доля сабраных там падаткаў. І тады ім (пры разумным гаспадаранні і некарумпаванай уладзе) не трэба будзе прасіць у цэнтра на сваё развіццё. Зараз гэта вельмі добра бачна ва Украіне, дзе за апошняе дзесяцігоддзе пасля дэцэнтралізацыі мясцовага самакіравання нават невялікія сельскія грамады проста на вачах змяніліся і сёлы выгладаюць нашмат лепей, чым лукашэнкаўскія "аграгарадкі".

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць