Грамадства1313

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»

Міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў падтрымаў ініцыятыву ўключыць у школьную праграму літаратурныя творы, прысвечаныя «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Хутка расійскія школьнікі пачнуць вывучаць прапагандысцкія кнігі пра баявыя дзеянні ва Украіне.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: ostannipodii.com

Адпаведную заяву кіраўнік ведамства зрабіў 4 ліпеня падчас рабочай паездкі ў Южна-Сахалінск. На сустрэчы з педагогамі ў гістарычным парку «Расія — Мая гісторыя» міністр афіцыйна ўхваліў прапанову настаўнікаў аб неабходнасці інтэграваць літаратуру пра «СВА» ў адукацыйны працэс.

Такім чынам, чакаецца, што неўзабаве сучасная расійская франтавая проза зойме ў школьным раскладзе сваё месца ў адным шэрагу з такімі ўзорамі рускай літаратуры, як «Вайна і мір» Льва Талстога, «Злачынства і пакаранне» Фёдара Дастаеўскага ці паэзіяй Аляксандра Пушкіна. Якія канкрэтна аўтары і творы пра «спецаперацыю» папоўняць прызнаны класічны пантэон, у ведамстве пакуль не ўдакладнілі.

Каментары13

  • Типок Вагнерок
    04.07.2026
    Как предложить свои сочинения?
  • лекцыі Эвы Томпасан
    04.07.2026
    А ШО Талстой і Дастаеўскі не прасоўвалі СВА(імперыялізм) па усяму свету ? каму цікава лекцыі Эвы Томпасан (за дарма) ў сеціве
  • Ян
    04.07.2026
    Во, пуцінскую СВОшную эліту ў выглядзе зэкаў, забойцаў, марадзёраў і гвалтаўнікоў, паставілі ў адзін шэраг з Талстым і Дастаеўскім. Не дарма ж раней казалі, што рускі штык, поп і руская школа - гэта ўсё гатункі адной крамлёўскай ідэялогіі.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць