Памежная ахова Фінляндыі заявіла пра парушэнне самалётам ВПС Расіі паветранай прасторы краіны.
Паводле дадзеных фінскіх памежнікаў, 26 чэрвеня транспартны самалёт Іл-76 знаходзіўся ў паветранай прасторы Фінляндыі 53 секунды і праляцеў углыб тэрыторыі на 1,15 кіламетра.
Як адзначаецца, экіпаж самалёта, які накіроўваўся з Расіі на захад, на сігналы дыспетчараў і просьбы пакінуць фінскую тэрыторыю не адгукнуўся. На апазнанне самалёта быў узняты знішчальнік ВПС Фінляндыі.
Летась Фінляндыя пяць разоў заяўляла пра парушэнне сваёй паветранай прасторы самалётамі расійскіх ВПС. Міністэрства абароны Расіі неаднаразова адмаўляла абвінавачванні ў парушэнні межаў замежных дзяржаў расійскімі ваеннымі самалётамі.
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары