23 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі на працэсе па справе аб карупцыі ў Белкаапсаюзе суддзя Уладзімір Пуціла задаволіў хадайніцтва дзяржаўнага абвінаваўцы Анатоля Мяцельскага пра разгляд у закрытым рэжыме дакументаў аб маёмасці сям'і былога кіраўніка Белкаапсаюза Сяргея Сідзько.
Паводле слоў дзяржабвінаваўцы, гэтыя матэрыялы паступілі на яго адрас з КДБ нядаўна і маюць грыф «для службовага карыстання».
Вывучыўшы пададзеныя бокам абвінавачання дакументы, сваё рашэнне суддзя матываваў тым, што яны ўтрымліваюць звесткі, якія не падлягаюць раскрыццю, у прыватнасці банкаўскую тайну.
Былому кіраўніку Белкаапсаюза выстаўленае абвінавачанне ў атрыманні хабару і ва злоўжыванні ўладай на падставе ч. 3 арт. 430 і ч. 3 арт. 424 КК.
Каментары