Улада5454

«Падпішыся за Улаховіча!» — «Пайшоў ён на ***, я яго 20 гадоў ведаю»

Як на Камароўскім рынку ў Мінску збіраліся подпісы за кандыдата-атамана.

«Цікава, а гэта яшчэ што за ражаныя?» – пытаецца мужчына, які спыніўся каля стэнда прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Мікалая Улаховіча.

Ініцыятыўная група атамана.

«Ражаныя — гэта клоўны. А я вам магу паказваць пасведчанне», – адказвае зборшчык, апрануты ў форму з лампасамі. «Пасведчанне каго?» — «Казака беларускага. Зарэгістраваны ў Міністэрства юстыцыі» — «У Беларусі ёсць казакі? Ніколі не было».

Казакі Улаховіча пачынаюць тлумачыць: «У 1654 годзе праваслаўны князь Паклонскі…» – «Гэта вы адкуль узялі, з гісторыі гасударства расійскага? – рагоча мінчук. – Вы тут заўтра стаяць будзеце? Я кнігу па гісторыі прынясу».

У пацверджанне сувязі Беларусі і казацтва гучыць імя Ермака, адкрывальніка Сібіры.

фота БелаПАН

«Прабачце, а што, Ярмак з Беларусі ішоў?» – удакладняе дама, якая праходзіла міма.

«Ваяваў пад Магілёвым, – адказваюць ёй. – Калі вы хочаце ведаць гісторыю, тут была Лівонская вайна, стаялі два войскі. Ярмак устаў і сказаў: «Браты, хопіць забіваць адзін аднаго. Ёсць яшчэ землі неасвоеныя». І ўвёў казакоў адсюль».

Даведаўшыся, што цікаўная жанчына – выкладчыца гісторыі, казак выказвае прэтэнзіі супольнасці гісторыкаў: «Чаго Ягайлу, які здрадзіў праваслаўнай веры, узвысілі? І нават з Вітаўта хочуць зрабіць каталіка. А ён па жыцці быў праваслаўным».

Пад канец размовы жанчына даведваецца, што атаман Улаховіч ідзе ў прэзідэнты. «Мамачкі мае, стаяць як жабракі! У Амерыцы ідзе Трамп балатавацца, дык ён жа мільярдэр! А навошта мне такі прэзідэнт? – паказвае яна на Улаховіча. – У нейкай кашулі, у нейкіх штанах…»

Атаман, у адрозненне ад сваёй групы падтрымкі, у дыскусіі ўступае рэдка. Рэй вядзе кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Міхаіл Образаў, адзін з кіраўнікоў «Белай Русі». Калі трэба, кліча атамана паказацца народу.

Улаховіч стараўся не прыцягваць увагу.

«Вы ж палкоўнік?» – пытаецца ва Улаховіча патэнцыйны выбаршчык. «Палкоўнік… — незадаволена хмыкае той, – Казацкі генерал! Ну і палкоўнік савецкага войска».

«Пчолка, вы падыходзьце, пачытайце», – звяртаецца Образаў да жанчыны ў жоўта-чорнай сукенцы. «Пчолка» вывучае біяграфію кандыдата, які нядаўна ўладкаваўся ў мінскае аддзяленне каапсаюза, аднак падпісвацца не рашаецца.

«А якая вашая мэта?» – не разумее сталы мужчына. «Мір, спакой і парадак», – паказвае Образаў на перавыбарны слоган свайго лідара і пачынае тлумачыць на пальцах:

– Вось вы ходзіце спакойна з пакецікам, а ў Данецку што? Вось вы даўно былі ў Данецку?

– І хто там ваюе? – падключаецца да размовы іншы мужчына.

– Ворагі ваююць. Грамадзянская вайна там, дарагая мая! Ой, дарагі мой, – адказвае Образаў.

– А хто пастаўляе зброю гэтым…, – спрабуе ўдакладніць суразмоўца.

– А вы што, пастаўшчык? Вы спытайце, там праз акіян далёка, — перабівае яго Образаў.

– Прычым тут акіян? Праз мяжу спакойна пастаўляюць!

Дыскусія пераскоквае на тэму, дзе жывецца лепш, у Беларусі ці Латвіі, і затухае.

«Не хочаце за нашага атамана прагаласаваць? Ой, то бок, пакінуць голас», – заклікае адзіная ў групе жанчына. Патэнцыйны падпісант адмахваецца ад прапановы. «Не? Ну і дарма. Я б за атамана падпісалася, нават калі б яго не ведала», – супакойвае сябе зборшчыца.

Ад раніцы подпісаў нягуста. У яе бланках усяго 11 чалавек. За тыя паўгадзіны, што давялося правесці каля казакаў, падпісалася толькі адна ахвотная.

Фота БелаПАН

З крытага рынку выходзіць стары знаёмы Образава з жонкай. «Падпішыся за Улаховіча!» – прапануе кіраўнік штаба. «Да пайшоў ён на ***, я ж яго 20 гадоў ведаю!» – шчыра адказвае знаёмы. Абодва рагочуць.

«Ну ты пішаш ці чо?» – раптам падступае да мяне адзін з кампаньёнаў Улаховіча. «Чакаю, каб хоць хто за вас падпісаўся», – тлумачу агітатару. «Чакаеш? Ну дык адыдзі, калі ласка. Чакай у іншым месцы!». «Вы сур'ёзна?», – не разумею я. «Сур'ёзна. Не пішы і не фатаграфіруй. Таму што трэба ў мяне спытаць дазвол. Табе ніхто не даў права здымаць», — працягвае наступаць ражаны казак. «У нас свабодная краіна!», — марна спрабуе давесці яму мужчына, які слухае дыялог.

«Цішэй-цішэй-цішэй», – падбягае да месца канфлікту Образаў і ўцягвае ў бок агрэсіўнага падначаленага. «Прабачце, можа, сонца прыпякло», – тлумачыць ён паводзіны казака.

Каментары54

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →