Учора, 25 ліпеня, на канцэрце падчас свята вёскі Ніўнае, што ў Стаўбцоўскім раёне, гучаў кавер на песню «Тры чарапахі» гурту N.R.M. Відэа запісаў і выклаў у сваім фэйсбуку Дзмітрый Гурневіч.
«У канцэрце бралі ўдзел вучні музычный школы мястэчка Дзераўное, што ў трох кіламетрах ад Ніўнага, — распавёў Дзмітрый. — Рэпертуар на 80% складаўся з расейскай папсы, таму «Тры чарапахі» сталі прыемнай нечаканасцю. Аўдыторыя слухала з прыязнасцю, маладзейшыя нават падпявалі».
0
0
0
0
0
0