Кіно

Дэдпул — самы балбатлівы і цынічны супергерой ТРЭЙЛЕР

Псіх.

Marvel і 20th Century Fox прадставілі трэйлер свайго самага брутальнага супергеройскага фільма дзесяцігоддзя — «Дэдпул».

Дэдпул — антыгерой, найміт, які бярэцца забіваць усіх, хто «таго варты». Ён бессмяротны і можа літаральна сабраць сябе па кавалках. Ён надзвычай балбатлівы — і да таго ж разумее, што жыве ў коміксах ці фільме.

Сябе ён добра прадставіў у тызеры, што папярэднічаў трэйлеру.

Рэжысёрам фільма стаў Цім Мілер, які раней здымаў толькі кароткаметражкі. Галоўную ролю выканае Раян Рэйнальдс. Сусветная прэм’ера прызначаная на 12 лютага 2016 года, у нас фільм можа выйсці на дзень раней.

Ідэя экранізацыі «Дэдпула» нарадзілася яшчэ ў 2004 годзе, Рэйнальдс з самага пачатку заяўляў, што хоча выканаць галоўную ролю. Але склалася іначай: Дэдпул у выкананні Рэйнальдса з’явіўся ў спін-офе «Людзей Ікс», фільме «Людзі Ікс. Пачатак. Расамаха», дзе прадстаў у абсалютна некананічным вобразе, што меў мала агульнага з коміксам і быў успрыняты фанатамі халодна. У 2010 годзе праца над уласным фільмам «Дэдпула» была адноўленая, новая стужка будзе ігнараваць «Расамаху» і стане дастаткова блізкай да коміксаў, Рэйнальдс захавае ролю Дэдпула.

Фільм стане першай стужкай Marvel з рэйтынгам «18+» з часоў «Карніка» 2004 года.

***

Дэдпул — адносна малады супергерой, з’явіўся ў коміксах толькі ў 1991 годзе як адна з ахвяр эксперыменту «Зброя Ікс» у сусвеце «Людзей Ікс». Атрымаў уласную серыю коміксаў у 1997 годзе, хутка набраў папулярнасць (у тым ліку дзякуючы таму, што персанаж разумеў, што жыве ў коміксе). Нягледзячы на маладосць, рэгулярна трапляе ў спісы найлепшых персанажаў коміксаў, мае багата фанатаў.

Каментары

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска11

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Беларусі зрэагавала на фільм з Юрасём Зянковічам1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме3

На якіх мастакоў «Восеньскага салона 2024» звярнуць увагу

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы2

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска11

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →