Здароўе66

Колькі разоў на дзень трэба есці і як шмат вады піць? Адказ вас можа здзівіць

Вядомы папулярызатар здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Белавешкін патлумачыў, чаму беларусы пераядаюць і як з гэтым змагацца, колькі вады трэба піць і ў чым сакрэт даўгалецця.

Ales Chakhovsky Andrei Beloveshkin Алесь Чахоўскі Андрэй Белавешкін Алесь Чаховский Андрей Беловешкин
Алесь Чахоўскі і Андрэй Белавешкін. Скрын відэа: AlesChakhouski / YouTube

Парады вядомы беларускі доктар даў у новым выпуску ютуб-канала Алеся Чахоўскага «Беларускі вайб».

Што рабіць, каб не пераядаць?

Белавешкін тлумачыць, што ў асноўным людзі пачынаюць больш есці ў зімовы перыяд, калі менш сонца, вандровак, простых прагулак:

«Ты сядзіш дома і табе банальна сумна. І каб было весялей, самы просты, надзейны спосаб — гэта нешта пад'есці. Таму людзі ядуць вельмі шмат і набіраюць вагу. Асабліва на Каляды і Новы Год».

Як тлумачыць эксперт, калі чалавек некалькі дзён запар пераядае, гэта цалкам ламае ўсю сістэму насычэння і самарэгуляцыі (гамеастазу), якія падтрымліваюць баланс калорый у арганізме, і пасля ўжо вельмі цяжка спыніцца і вярнуцца да звычайнага рэжыму харчавання.

«Святкаваць можна, але не больш за адзін дзень», — дае сваю параду Белавешкін.

Колькі разоў на дзень есці

Белавешкін крытыкуе распаўсюджаны погляд аб карысці дробнага і частага харчавання.

«Яно заснавана на абсалютна неадэкватным уяўленні, што чым часцей ты будзеш есці, тым больш разгоніш свой метабалізм. Гэта цалкам глупства», — лічыць доктар і рэкамендуе:

«Для мужчын два, для жанчын лепш тры разы — норма. І гэтага цалкам хапае. Больш не трэба. Мы менш рухаемся. Ежа больш каларыйная, больш тлустая. Таму гэта пытанне выжывання».

Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Ці трэба піць шмат вады

Адносна таго, колькі піць вады, Белавешкін гаворыць, што нормы няма. «Трэба піць столькі, колькі хочацца. Больш вады не зробіць цябе больш здаровым».

Зразумець, ці патрабуе арганізм ваду, проста. Дастаткова схадзіць у прыбіральню і паглядзець на колер сваёй мачы. Ён мусіць быць светла-жоўты ці светлы.

Акрамя гэтага спецыяліст дзеліцца лайфхакам, які называецца «тэставы глыток»:

«Ты робіш адзін глыток і прыслухоўваешся [да арганізма]. Калі табе пасля хочацца піць, ты п'еш колькі хочацца. Калі ты зрабіў глыток і больш не хочаш (унутранае адчуванне), табе больш не трэба піць. Мозг вельмі класна балансуе пачуццё смагі».

Дысцыпліна — залог поспеху

Белавешкін звяртае ўвагу на распаўсюджаную звычку людзей узнагароджваць сябе пасля нейкай фізічнай актыўнасці выпіўкай піва ці спажываннем нечага нездаровага:

«Ніколі не варта сябе ўзнагароджваць тым, што табе шкодзіць. Калі ты хочаш пахудзець, не ўзнагароджвай сябе канапай і фастфудам. Калі ты на дыеце, не ўзнагароджвай сябе пераяданнем. Лепш узнагародзь паходам у саўну».

Піва — таксама алкаголь

Адносна піва Белавешкін адзначае: «Якая розніца, які хімічны склад піва. Гэта проста алкаголь. Няма ніякай розніцы, ён у выглядзе віна, гарэлкі ці піва. Гэта проста форма. Людзі спажываюць піва, таму што там ёсць алкаголь».

«Мінімальна небяспечнай колькасці алкаголю няма», — гаворыць доктар. А вядомы погляд аб тым, што келіх віна не шкодзіць арганізму, звязаны з няправільнай трактоўкай навуковых даследаванняў.

Парады для даўгалецця

Белавешкін звяртае ўвагу, што наша здароўе трымаецца на чатырох асновах:

Рэжым харчавання — важна, што ты ясі і калі.

Рэжым фізічнай актыўнасці — як часта ты рухаешся цягам дня.

Рэжым «праца-адпачынак-стрэс» — як ты арганізуеш свой дзень, каб не «згарэць».

Рэжым сну — неабходна добра высыпацца.

«Гэта чатыры рэжымы, на якіх трымаецца наша здароўе і наш псіхічны «дах». Калі ёсць нейкая прадказальнасць, нейкі парадак у звычках, то ўсё астатняе дабавіцца», — запэўнівае Белавешкін.

Каментары6

  • стары литвин
    21.09.2024
    по воде он немного не прав..
    да, пить надо столько сколько хочется, НО НЕ МЕНЕЕ 4 литров жидкости в сутки.
    это не гарантия отсутствия камней, но серьезно уменьшает вероятность.
  • Мяса з картошкай
    21.09.2024
    Не таго эксперта спытаў былы Ляўчук: https://nashaniva.com/photos/stock/lukashenka15072024-vke73.jpg
  • л - логика
    21.09.2024
    Австрияк, какие вы все пусечки, уже и реальность без стимуляторов воспринимать отказываетесь. Тьфу.

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →