Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску
Польская еўрадэпутатка Малгажата Гасеўска выступіла ў Еўрапарламеце ў падтрымку беларускіх палітвязняў, прычым частка яе прамовы была на беларускай мове, заўважыла «Вясна».

Скрыншот з відэа
«Дарагія беларускія сябры, мы памятаем пра вас. І заўсёды будзем змагацца за вашу свабоду», — сказала па-беларуску Малгажата Гасеўска.
Акрамя таго, яна асобна расказала пра Андрэя Пачобута і Алеся Бяляцкага, а таксама беларускіх палітвязняў, што загінулі за кратамі.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары