Эканоміка11

Імпарцёры пра пастанову №666: «Мы не разумеем, як працаваць па гэтым дакуменце»

Другі дзень бізнэс-супольнасць абмяркоўвае дакумент аб экспертызах для замежных тавараў. Пастанова пад злавесным нумарам 666 з'явілася яшчэ 6 жніўня, аднак увагу да сябе прыцягнула, толькі калі пачала рэалізоўвацца на практыцы.

Калі казаць проста, змяненне ў заканадаўства прадпісвае імпарцёрам праводзіць экспертызу замежных тавараў. Гэта значыць дакументаў, якія раней пастаўшчыкі бралі ў замежных вытворцаў для пацвярджэння адпаведнасці, ужо недастаткова. FINANCE.TUT.BY пагутарыў з буйнымі гульцамі рынку. Як высветлілася, яснасці аб тым, як працаваць з новым дакументам, пакуль няма.

«Ніхто не можа сказаць дакладна, якіх менавіта катэгорый тавараў датычыцца гэты дакумент, — кажа прадстаўнік кампаніі-імпарцёра бытавой тэхнікі і электронікі. — Адны кажуць, што пад дзеянне пастановы трапляюць усе замежныя тавары, іншыя — што ён не тычыцца тавараў, зробленых у Расіі. Таму многія аддаюць перавагу не рызыкаваць і пакуль узяць паўзу. Аплачаныя партыі тавару прыязджаюць і адпраўляюцца на склад. Ну а мы чакаем тлумачэнняў ад Саўміна і іншых зацікаўленых органаў».

Сёння тлумачэнне да пастановы на сваёй старонцы ў фэйсбуку размясціла Міністэрства аховы здароўя. Адназначна з яго можна зразумець, што экспертызу не трэба рабіць для тавараў з абмежаванымі тэрмінамі прыдатнасці, таварамі сэканд-хэнд, гуманітарнай дапамогі. Аднак прасцей ад гэтага тлумачэння бізнэсу не стала.

Ключавы пункт у новым дакуменце такі: «аб'ектам дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы з'яўляецца прадукцыя (за выключэннем прадукцыі, якая падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi) па пераліку, вызначанаму пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 года № 635 «Аб некаторых пытаннях санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва».

Выходзіць, што экспертызу трэба рабіць для ўсяго, што ўваходзіць у пералік, зацверджаны гэтай самай 635-м пастановай. І вось тут і пачынаюцца пытанні, на якія бізнэс пакуль не атрымаў адназначных адказаў.

Экспертыза на самай справе добраахвотная, а не абавязковая?

Па каментар мы звярнуліся ў юрыдычны аддзел ТДА «Мостра-груп». Гэтая кампанія, якая працуе на рынку больш за 20 гадоў і з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам прадуктаў харчавання, касметыкі і іншых тавараў у краіну.

«Яшчэ ў 2013 годзе Міністэрства аховы здароўя годзе па нашым запыце давала тлумачэнне, з якога вынікае, што імпарцёр ў дачыненні да прадукцыі, уключанай у названы пералік (гаворка пра пастанову № 635. — FINANCE.TUT.BY), мае права самастойна вызначаць спосаб пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі адзіным санітарным патрабаванням, калі іншае не прадпісана заканадаўствам Мытнага саюза ў галіне тэхнічнага рэгулявання, прымянення фітасанітарных і ветэрынарных мер, — кажа начальнік юрыдычнага аддзела ТДА «Мостра-груп» Ілона Герцык. — У сувязі з чым рабілася выснова пра тое, што наяўнасць санітарна-гігіенічнай высновы не з'яўляецца абавязковай і суб'ект гаспадарання мае права, але не абавязак звяртацца па правядзенне санітарна-гігіенічнай экспертызы тавараў, уключаных у пералік».

На думку юрыста кампаніі, новая пастанова Саўміна нічога не змяніла: дакумент тычыцца адміністрацыйных працэдур правядзення экспертызы, а не самога спісу тавараў. Гэта значыць рэгламентавалі парадак правядзення працэдур для таго, што і раней трапляла на экспертызу. «Статус пераліку прадукцыі, зацверджанага пастановай Саўміна № 635, роўна як і статус самай санітарна-гігіенічнай экспертызы ніяк не змяняецца, у сувязі з чым наяўнасць санітарна-гігіенічнай высновы на прадукцыю не з'яўляецца абавязковай», — падводзіць вынік спецыяліст. Пры гэтым у ТДА «Мостра-Груп» удакладнілі, што для атрымання дадатковых тлумачэнняў кампанія накіравала зварот у Міністэрства аховы здароўя.

Ці несці на экспертызу смартфон і чахол для яго?

Юрысты іншых кампаній таксама не прыйшлі да адназначнай высновы адносна дакумента.

«Па 635-ай пастанове экспертызе падлягаюць, у прыватнасці, матэрыялы для вырабаў (вырабы), якія кантактуюць са скурай чалавека, адзенне, абутак (пункт 10 пераліку), — разважае прадстаўнік кампаніі імпарцёра электронікі. — Але справа ў тым, што тэрміналогія дадзенага пераліку не прывязана да ТН ЗЭД і дапускае мноства тлумачэнняў. Напрыклад, можна сказаць, што са скурай чалавека кантактуе і смартфон, і чахол, і клавіятура, і тым больш навушнікі. Атрымліваецца, што іх трэба несці на экспертызу?»

Аналагічная сітуацыя, паводле слоў спецыяліста, і з паняццем прыбораў бытавога прызначэння (гэта значыць тых, якія прызначаны для асабістага штодзённага выкарыстання).

«Вось, напрыклад, пункт 7 пераліку: прадукцыя машына- і прыборабудавання вытворчага, медыцынскага і бытавога прызначэння, акрамя запасных частак да транспартных сродкаў і бытавой тэхнікі (за выключэннем тых, якія кантактуюць з пітной вадой і харчовымі прадуктамі), — зачытвае дакумент імпарцёр. — Ці адносіцца да яе тэлевізар ці халадзільнік?»

У выніку кампанія накіравала запыт у дзяржорганы з просьбай растлумачыць «інфармацыю аб пераліку прадукцыі, якая падлягае экспертызе, пра механізм фарміравання заяўкі на такую прадукцыю, пра тое, што лічыць адзінкай прадукцыі, якая падлягае сертыфікацыі (артыкул, мадэль, код) і г.д.».

Нагадаем, дакумент, з якім цяпер спрабуе разабрацца бізнэс-супольнасць, уступіў у сілу з 27 жніўня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне7

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне7

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць