Грамадства33

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне

У пятніцу, 17 ліпеня, на Падляшшы ва ўрочышчы Барык стартаваў фэст «Tutaka-2026: Свабодныя». Ён працягнецца тры дні. «Белсат» расказаў, што адбывалася ў першы дзень фэсту і якія падзеі яшчэ чакаюць удзельнікаў.

Выступ гурта Rima на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Гэта ўжо шосты фестываль Tutaka. Адна з галоўных змен гэтага года — платны ўваход. На беларускія грошы ён каштуе прыкладна 120 рублёў. Вольным уваход застаецца для дзяцей і старэйшых людзей, якім больш за 65 гадоў.

За такое новаўвядзенне арганізатараў шмат крытыкавалі, але яны тлумачаць, што лічаць гэтае рашэнне вельмі важным, бо такі падыход дае кожнаму ўдзельніку магчымасць адчуць сваю датычнасць да справы будавання і падтрымання беларускай культуры.

«Дзякуючы гэтаму ў нас з'явіўся стратэгічны партнёр, і гэтым стратэгічным партнёрам сталі ўсе, хто купіў квіткі. Гэта вельмі важна, каб мы як грамадства разумелі адказнасць за тое, як мы ствараем сваю культуру, як мы яе падтрымліваем. Гэта такая даволі лёгкая цаглінка, якую можна проста заплаціць, і дзякуючы гэтаму фестываль будзе надалей развівацца», — патлумачыў у каментары «Белсату» арганізатар фестывалю Павел Станкевіч.

Тыя, хто не можа ці не хоча заплаціць за ўваход, могуць далучыцца ў якасці валанцёраў, дадаў ён, бо «працы ёсць шмат».

Майстар-клас па вырабе саламяных конікаў на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Майстар-клас па вырабе саламяных конікаў на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Акрамя музычнай праграмы, на фестывалі ўвесь час праходзяць майстар-класы, лекцыі і дыскусіі. Таксама беларусы прывезлі на фэст шмат розных крам, у якіх можна набыць беларускую сімволіку. Напрыклад, праваабаронца Наста Базар «трохі перакваліфікавалася», зрабіла цішоткі з «Пагоняй» і прадае іх.

Наста Базар на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Наста Базар на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Кіраўніца фонду «Прытуляй мяне», дырэктарка і заснавальніца шэлтара для беларускіх палітвязняў Ганна Федаронак прывезла на фестываль беларускія сувеніры, зробленыя рукамі працаўнікоў фонду і жыхароў шэлтара.

«Усё гэта мы не прадаём, а мяняем на данаты і збіраем такім чынам грошы для шэлтара», — патлумачыла «Белсату» спадарыня Ганна.

Ганна Федаронак на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Ганна Федаронак на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У першы дзень фестывалю можна было паслухаць лекцыю гендарнай даследчыцы Ірыны Сідорскай пад назваю «Не з нуля: што насамрэч значыць пачынаць жыццё ў эміграцыя пасля сарака», паўдзельнічаць у арганізаванай Інстытутам бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі дыскусіі «Колькі беларусаў і беларусак у Еўропе», задаць свае пытанні спявачцы Анастасіі Рыдлеўскай, навучыцца рабіць саламяных конікаў і паспяваць прыпеўкі з Вольгай Барышнікавай.

Ірына Сідорская чытае лекцыю на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Ірына Сідорская чытае лекцыю на фестывалі Tutaka. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Нефармальная сустрэча з Анастасіяй Рыдлеўскай на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Нефармальная сустрэча з Анастасіяй Рыдлеўскай на фестывалі Tutaka. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Дыскусія пра магчымасць круглага стала паміж уладай і апазіцыяй на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Дыскусія пра магчымасць круглага стала паміж уладай і апазіцыяй на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Скончыўся першы дзень музычнаю праграмаю. Распачынаў яе мясцовы музычны гурт Rima, затым удзельнікі маглі атрымаць асалоду, слухаючы Анастасію Рыдлеўскую.

Прысутных здзівіў палітык Павел Севярынец, які прачытаў рэп.

Павел Севярынец чытае рэп на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Скрыншот: Павел Севярынец/ТГ
Павел Севярынец чытае рэп на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Скрыншот: Павел Севярынец/ТГ
Выступ гурта Анастасіі Рыдлеўскай на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Выступ гурта Анастасіі Рыдлеўскай на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Людзі слухаюць выступ гурта Анастасіі Рыдлеўскай на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Людзі слухаюць выступ гурта Анастасіі Рыдлеўскай на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У суботняй праграме фестывалю — турнір памяці выдатнага беларускага мастака Алеся Пушкіна; прагляд мастацкага фільму Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», натхнёнага гісторыяй журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша; дыскусія пра тое, хто можа аб’яднаць беларусаў; сустрэча з былым палітвязнем Максімам Знакам і дэмакратычнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, а таксама зоркамі «Белсату» ў фармаце папулярнай праграмы «Тут і там».

Выступ гурта Rima на фестывалі TUTAKA. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Выступ гурта Rima на фестывалі Tutaka. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Музычнай кульмінацыяй суботняга вечара будуць выступы самабытнага фолк-хіп-хоп-праекту Chornabrova, рэпера Vinsent'а і гурта гарадзенскіх панк-бунтароў «Дзецюкі».

Каментары3

  • Сымон
    18.07.2026
    Вось гэта i ёсць сапраўдны беларускі культурны фэст. А не ватнае вар'яцтва ў Віцебску з Майданавым на бранявіку лукашысцкіх карнікаў
  • Найперш не галасі!
    18.07.2026
    Сымон, а так, добрае параўнанне. Каштоўнасці рускай культуры і каштоўнасці беларускай культуры.
    Прапанова смерці супраць людскасці, прагі годнага жыцця.
  • Я бы сьездил
    18.07.2026
    Но на Шейне пообещали выгнать за прогул

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць