Улада11

Жарт ад гомельскіх падаткавікоў

Суд абавязаў гомельскага актывіста Канстанціна Жукоўскага выплаціць падатак на даходы за ўсё жыцьцё ў памеры 2 млн. 150 тыс. рублёў

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля абавязаў мясцовага дэмакратычнага актывіста Канстанціна Жукоўскага выплаціць падатак на даходы на ўсё жыццё ў памеры 2 млн. 150 тыс. рублёў.

Адпаведнае паведамленне рэгіянальны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымаў 7 сакавіка. У лісце ўказваецца, што суд задаволіў іск падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна і вынес рашэнне абавязаць актывіста выплаціць падаткі на даходы на ўсё жыццё пачынаючы з 18-гадовага ўзросту (цяпер К.Жукоўскаму 32 гады).

К.Жукоўскі паведаміў БелаПАН, што згодна з паведамленнем судовае пасяджэнне па іску прайшло 29 лютага. Аднак ніякіх позваў, паводле слоў актывіста, ён не атрымліваў. У той жа дзень, 29 лютага, у Гомельскім абласным судзе К.Жукоўскі абскардзіў патрабаванне падаткавікоў выплаціць штраф за вясельны падарунак. У задавальненні скаргі актывісту было адмоўлена, і ён павінен заплаціць 1 млн. 750 тыс. рублёў. Такім чынам, агульны доўг К.Жукоўскага перад казной складае амаль 4 млн. рублёў.

«Гэта ўжо поўнае бязладдзе, цяпер мая чарга падаваць у суд на падаткавікоў. Яны запатрабавалі дэкларацыю за ўсё жыццё — я што, мусіў з юнацкіх гадоў запісваць, што мне дарылі і што я зарабляў? Я так і напісаў у іх дэкларацыі, што плаціць нічога не буду, бо патрабаванне гэта незаконнае. Усе даходы я маю дзякуючы ўпартай працы. Я шмат гадоў працаваў будаўніком. Яшчэ я напісаў на дэкларацыі «Ганьба!» і што настане час, калі ўсе будуць адказваць за сваю ману», — заявіў К.Жукоўскі.

Актывіст зазначыў, што даведкі аб даходах за 14 гадоў ён не прадстаўляў, таму не разумее, адкуль узята менавіта такая сума падаткаў, эквівалентная 1.000 долараў ЗША. К.Жукоўскі заявіў аб намеры падаць у суд на падатковую інспекцыю, як толькі збярэ дастатковую суму для выплаты дзяржпошліны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?2

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?2

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць