Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да дзевяці службовых асоб Мёрскага раённага спажывецкага таварыства.
Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, устаноўлена, што службовыя асобы, у ліку якіх намеснік старшыні праўлення па эканоміцы, работнікі бухгалтэрыі, касіры і загадчыкі магазінаў, распрацавалі некалькі злачынных схем і цягам трох гадоў выкрадалі бюджэтныя сродкі на агульную суму больш за 3 мільярды беларускіх рублёў.
Пры гэтым удзельнікі злачыннай групы выкрадалі як грошы, якія захоўваюцца ў касе, так і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.
Следства вырашыла заключыць пад варту 7 падазраваных асобаў. Расследаванне крымінальнай справы, распачатай па ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) КК РБ, працягваецца, дэталёва высвятляюцца абставіны здарэння, усталёўваецца роля кожнага ўдзельніка злачыннай групы.
Каментары