Усяго патроху33

Рэаліці-шоу на валожынскім хутары: у засценку Васіля Грыня адздымалі вясковы «Апошні герой» 

3 кастрычніка ў эфіры тэлеканала «Беларусь-2» выйшла новае шоу накшталт «Апошняга героя», праўда, знятае не на Карыбскіх выспах, а ў валожынскім засценку Скрыплеў. Гэта хутар, куды дзесяцярых «панаехаўшых» (так называецца праграма) адправілі на два тыдні. Па задуме арганізатараў, удзельнікі праекту мусілі пражыць некалькі тыдняў у вёсцы без інтэрнэту і тэлефонаў, абыходзячыся толькі натуральнай гаспадаркай і працуючы на зямлі. Уладальнік хутара, якія на свае вочы бачыў усе пакуты ўдзельнікаў, — гэта сталы чытач «Нашай Нівы» Васіль Грынь. Гаспадар расказаў нам пра здымкі.

«Мне задума спадабалася адразу, і назва зачапіла, таму даў згоду на здымкі ў маёй хаце, — прызнаўся Васіль. — Але і арганізатары малайцы — адабралі ну такіх ужо гарадскіх-гарадскіх, такіх адарваных ад вёскі, што яны абсалютна нічога рабіць не ўмелі. Іхняя дзейнасць ніяк не звязаная з вясковым асяродкам — гэта моды, стрыптыз, поп-эстрада ды ўсё такое. Так бы мовіць, карэнныя «гарадскія», якія на зямлі ніколі не працавалі, мо і іхнія бацькі таксама».

Удзельнікі толькі дакрануліся да сапраўднага вясковага жыцця. Што гэта такое, напоўніцу яны не зразумелі і нічога рабіць не навучыліся. 

«Ну ўцямілі, што такое саха і карыта. Гэта ж людзям у навіну было, разумееце? Вось яны жылі-жылі, а тут раз — і ты на хутары без інтэрнэту, без каналізацыі, без крамы. Людзі губляліся, хтосьці плакаў. Камусьці было дзіка чысціць хлеў за свіннямі, іншая шкадавала манікюр, выбіраючы буракі. У іншы свет трапілі», — смяецца Васіль, расказваючы пра прыгоды «гарадскіх».

Гаспадара сядзібы здзівіў сам факт, што вясковае жыццё ператвараецца ў шоу для тэлебачання.

«Засекчы пеўня — гэта ж звычайная справа. Як яшчэ суп варыць? Але не — там такая карцінка атрымалася, сапраўдны баявік», — кажа Васіль і адзначае, што нават рэжысёр перадачы пастаянна раіўся з Васілём ды ягонымі суседзямі наконт таго, ці адпавядаюць кадры рэчаіснасці.

«Але я ўсё ж мяркую, што атрымалася добра і карысна. Бо, па-першае, удзельнікі на сваім поце адчулі, што за кожным прадуктам стаіць чалавечая праца. Раней яны ішлі ў супермаркет не задумваючыся, а цяпер, напэўна, калі яны будуць з паліц бульбу браць, то ўзгадаюць, як карачыліся, і ў галаве ці спіне штосьці стрэльне, — перакананы Васіль. — Да таго ж людзі ўбачылі, што Беларусь — яна розная. Ёсць абсалютна іншае жыццё, якое рэальнае, пад бокам, а не недзе там».

Васіль адзначае, што ўсе ўдзельнікі разумелі беларускую мову і часам спрабавалі гаварыць па-беларуску. Здымкі занялі 16 дзён, цягам якіх удзельнікі змагаліся са сваёй «гародскай натурай». Праз дзень-два з праграмы выганялі аднаго чалавека, і ў выніку да фіналу дайшлі тры чалавекі — пераможцу сярод іх абяруць тэлегледачы, якія могуць глядзець «Панаехаўшых» пачынаючы з 3 лістапада.

Каментары3

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць