Грамадства2626

Апазіцыя кліча на сход у цэнтры Мінска супраць расійскай авіябазы

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый заклікалі беларусаў на сход супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай базы. Сход запланаваны на 4 кастрычніка.

«Дамова аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай вайсковай базы можа быць падпісаная ў бліжэйшым часе. Гэта згубны крок, які можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», — сказана ў заяве над назвай «За Беларусь без чужых вайсковых базаў».

Заяву падпісалі былыя кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі рух» Вацлаў Арэшка.

Далучыцца да заявы далі згоду таксама сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец і актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», прадстаўнікі беларускай жаночай партыі «Надзея».

Падпісанты заявы лічаць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі іншаземнай вайсковай базы супярэчыць 18 артыкула Канстытуцыі Беларусі, паводле якой Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Паводле аўтараў ініцыятывы, Аляксандр Лукашэнка «не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, не мае права падпісваць дакументы і прымаць рашэнні, якія вызначаюць лёс беларускага народу».

Народны сход супраць расійскай вайсковай базы прапанавана правесьці ў рамках выбарчай кампаніі 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды а 17-й гадзіне.

Паводле падпісантаў, тэкст заявы «За Беларусь без чужых вайсковых базаў» будзе змешчаны ў інтэрнэце і дасланы ў дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ў Мінабароны і Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»9

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»9

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць