Улада11

Баранавічы: Гарадская камісія не мае звестак аб датэрміновым галасаванні

Баранавіцкі гарвыканкам адхіліў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ад выканання сваіх абавязкаў. Да такой высновы прыйшоў сябра ТВК Віктар Сырыца, які напісаў адпаведную скаргу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. У сваёй скарзе ён паведамляе, што 10 кастрычніка звярнуўся да старшыні гарадской выбарчай камісіі Тамары Шукала і папрасіў даць яму звесткі аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых выбаршчыкаў у Баранавічах за перыяд 6 па 9 кастрычніка 2015 года. Тамара Васільеўна паведаміла, што не валодае такой інфармацыяй. Сакратар выбарчай камісіі Марына Рамахіна таксама адказала, што такіх звестак у яе няма.

Сведкаю гэтай размовы быў сябра Баранавіцкай гарадской ТВК Анатоль Банкевіч, які паведаміў, што 8 кастрычніка быў дзяжурным у ТВК, але ніякай інфармацыі з гарадскіх участкаў аб колькасці прагаласаваўшых не атрымліваў. Не паступала аніякай інфармацыі аб колькасці прагаласаваўшых датэрмінова у гарадскую камісію і 10 кастрычніка, калі Анатоль Банкевіч таксама быў дзяжурным у ТВК.

Віктар Сырыца адзначыў у скарзе сваю ўпэўненасць, што звесткі аб датэрміновым галасаванні паступаюць з участкаў не ў ТВК, а ў Баранавіцкі гарвыканкам, што мясцовая выканаўчая ўлада выконвае непасрэдныя абавязкі ТВК. Таму ён просіць правесці праверку выказаных фактаў і абавязаць старшыню ТВК Тамару Шукала і сакратара ТВК Марыну Рамахіну выконваць свае абавязкі згодна Выбарчага кодэкса, а таксама прыцягнуць парушальнікаў выбарчага заканадаўства да адпаведнай адказнасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс6

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе2

У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ2

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс6

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць