Грамадства1818

Караткевіч у Вашынгтоне расказала пра свае планы, беларускі дыпламат яе хваліў, а Дзмітрыеў з яго пакепліваў

У Вілсанаўскім цэнтры ў Вашынгтоне былая кандыдатка ў прэзыдэнты Таццяна Караткевіч паўдзельнічала ў сустрэчы з амэрыканскімі экспэртамі. У сустрэчы таксама браў удзел начальнік яе выбарчага штабу Андрэй Дзьмітрыеў і былы пасол ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц.

На сустрэчы Таццяна Караткевіч расказала пра тое, што яе каманда зьбіраецца рабіць далей:

«Самае галоўнае сёньня для нас — захаваць падтрымку ў грамадзтве нашых ідэяў, якія ёсьць на сёньня, і зрабіць так, каб да 2020 году яна захавалася і мы ўжо не стартавалі з нуля, як у папярэднія кампаніі, а ўжо мелі падтрымку як лідэраў, так і праграмаў.

Першае, што мы будзем працягваць — дыялёг аб тым, якія менавіта перамены нам патрэбныя, бо сёньня ўжо ўлада ваўсю трубіць пра тое, што трэба паважаць, людзей, патрэбныя перамены, патрэбныя рэформы ў эканоміцы. І самае важнае нам тут — узяць у гэтым актыўны ўдзел, даваць зваротную сувязь.

Менавіта таму нашая ідэя на бліжэйшы год — праводзіць агульнанацыянальны форум «За мірныя перамены», дзе мы будзем абмяркоўваць усе гэтыя рэальныя крокі, якія патрэбныя сёньня ў эканоміцы, культуры, адукацыі, мэдыцыне, сацыяльнай падтрымцы, і даводзіць гэта да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў.

І другі крок, які для нас вельмі важны ў найбліжэйшай пэрспэктыве — парлямэнцкая кампанія. Мы бачым, што гэты форум можа дапамагчы стварыць аснову для праграмы нашых прэтэндэнтаў, а таксама будзе разьвіваць наш парадак дня пераменаў. Мы таксама сёньня разумеем, што трэба зрабіць крокі, якія б зрабілі падлік галасоў у парлямэнцкай кампаніі празрыстым».

Былая кандыдатка зазначыла, што, магчыма, тым, хто назірае за Беларусьсю, здаецца, што там нічога не адбываецца. Яна запярэчыла:

«Мы якраз прыехалі сюды расказаць, што нешта адбываецца.

Першае, што я б хацела адзначыць — зьявіўся новы, дастаткова вялікі пласт людзей, які сёньня зацікаўлены ў тым, каб удзельнічаць у палітыцы, зацікаўлены ў тым, каб адбыліся перамены, і менавіта гэтыя людзі натхняюць нас на нашу дзейнасьць.

За гэтую кампанію нам удалося сфармаваць у людзей патрэбу цікавіцца палітыкай, удзельнічаць у прыняцьці рашэньняў».

На сустрэчы прысутнічаў павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША Павел Шыдлоўскі. Ён узяў слова і пахваліў Тацяну Караткевіч, за тое, што яна правяла сваю кампанію «годна».

«Я вельмі рады, што Таццяна Караткевіч сёння тут з намі, — цытуе яго ў сваім фэйсбуку былы супрацоўнік МЗС Беларусі Валер Кавалеўскі. — На маю думку, яна правяла сваю кампанію з тактам і годнасцю. Яна дадала прыстойнасці і годнасці прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі».

Прафесійны дыпламат з больш чым 20-гадовым стажам, Шыдлоўскі прызнаўся, што ў яго не так добра атрымліваюцца публічныя выступы як у Таццяны Караткевіч і працягнуў свой выступ, чытаючы падрыхтаваны тэкст: «Кандыдаты мелі магчымасць выкарыстоўваць свае ўласныя рэсурсы і ахвяраванні для правядзеньня кампаніі. Свабодны доступ да дзяржаўных СМІ быў прадстаўлены на роўнай аснове без прымянення цэнзуры, што ўдзельнікі выбараў віталі. Самае галоўнае, заключылі назіральнікі, што кампанія і дзень галасавання прайшлі мірна».

«Я думаю, што пасля выбараў пачалася новая эра ў суверэнным развіцці нашай краіны. Я ганаруся адзначыць, што мы на самай справе разарвалі заганнае кола і, у адрозненне ад папярэдніх выбараў, не адбылося калапсу ў адносінах з Захадам пасля выбараў. Магу сказаць з усёй шчырасцю, што будучыня адносін з ЗША ўсяляе надзею. Перад намі адкрываецца шырокае поле магчымасцяў, і мы можам самі фарміраваць будучыню».

«Урад Беларусі і я асабіста будзем рабіць усё ў нашых сілах, каб сталі праўдай словы Таццяны Караткевіч аб аднаўленні паўнавартасных дыпламатычных адносін і амбасады аднавілі працу ў поўным складзе».

Андрэй Дзмітрыеў у адказ на выступ Шыдлоўскага пажартаваў: «Вам варта ўдзельнічаць у выбарах з такой прамовай!» (You should run with this speech)

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама11

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама11

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць