У мінскім метро пабольшае турнікетаў з магчымасцю аплаты праз QR-код
У 2025 годзе ў Мінскім метрапалітэне павялічаць колькасць турнікетаў, дзе аплаціць праезд можна будзе пры дапамозе QR-кодаў. Пра гэта паведаміў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме.

«У метрапалітэне стане больш турнікетаў, дзе аплаціць праезд можна будзе пры дапамозе QR-кодаў. Заключаны дагавор на мадэрнізацыю 30 аўтаматызаваных прылад. Работы завершацца сёлета», — адзначыў Супрановіч.
Ён таксама дадаў, што штодня Мінскім метрапалітэнам карыстаюцца больш за 700 тысяч. пасажыраў. У гадзіны пік на трох лініях працуюць 333 вагоны.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары