Грамадства

Праязны на два віды грамадскага транспарту Мінска цяпер каштуе 114 рублёў, а праязны на 5 відаў — 98 рублёў

З 10 красавіка ў Мінску падаражэў праезд. Сёння ў касах ужо вывесілі новыя цэннікі, а на сайце «Мінсктранса» абнавіўся файл з тарыфамі, піша Blizko.by.

Талончык на адну паездку каштуе 95 капеек (пры пакупцы ў вадзіцеля — 1 рубель), жэтон на метро — 1 рубель. «Адзіны» праязны на месяц на 4 віды транспарту (аўтобус, тролейбус, трамвай, метро) цяпер каштуе 56,97 рубля (папярэдні кошт — 51,05 рубля).

Найдаражэйшы праязны цяпер каштуе 113 рублёў 97 капеек — гэта праязны на 30 дзён на 2 віды транспарту: метро і цягнікі «гарадскіх ліній» БЧ.

Дзіўна, але праязны на 5 відаў транспарту каштуе танней: 98 рублёў 35 капеек. Гэта праязны на 30 дзён на аўтобусы, тралейбусы, трамваі, метро і цягнікі «гарадскіх ліній» БЧ.

Гэтая залежнасць захоўваецца і для праязных на больш кароткія тэрміны: на 3, 5 і 10 сутак.

Прычым захоўваецца яна ўжо больш за паўтара года, з жніўня 2023 года, калі ўвялі новы так званы «адзіны праязны».

Застаецца незразумелым, ці набывае хтосьці больш дарагія праязныя з меншымі магчымасцямі, калі можна купіць больш танны праязны з большымі магчымасцямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць