Свет1919

Мядзведзеў паведаміў пра рашэнне РФ увесці эканамічныя санкцыі супраць Украіны

Такім чынам РФ рэагуе на ўступленне ў сілу з 1 студзеня 2016 пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕС.

Reuters

Расія з 1 студзеня 2016 года ўзмацняе мытную абарону і ўводзіць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Украіны, напісаў у Facebook прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

«З 1 студзеня 2016 года будзе павышаны ўзровень мытна-тарыфнай абароны ў дачыненні да Украіны. Гэта звязана з рашэннем нашых суседзяў увесці ў дзеянне пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Акрамя таго, на Украіну як краіну, якая далучылася да антырасейскіх санкцый, будзе распаўсюджанае дзеянне нашых эканамічных мер у адказ», — напісаў Мядзведзеў.

Укpaіна неаднойчы зaяўлялa, штo адтэрміновак уступлення ў сілу эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС не будзе.

«Няхай ніхто не сумняваецца, пагадненне аб ЗВГ запрацуе з 1 студзеня 2016 года», — заяўляў не раз прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк. Аналагічную пазіцыю агучвалі і ў ЕС.

Расія з канца кастрычніка 2014 года забараніла ўвоз з Украіны ўсёй расліннай прадукцыі — гародніны, садавіны, злакаў. Яшчэ раней Масква ўвяла абмежаванне на ўвоз сокаў, малочнай і сырнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, рыбных і плодаагароднінных кансерваў і асобных відаў алкаголю з Украіны.

Украіна 21 кастрычніка 2015 года падала першы з серыі будучых пазоваў у Сусветную гандлёвую арганізацыю супраць Расіі, які тычыцца гандлёвых абмежаванняў у дачыненні да вагонаў і стрэлачных пераводаў айчыннай вытворчасці.

Па словах гандлёвага прадстаўніка Наталлі Мікольскай, экспарт Украіны з-за гэтых абмежаванняў па 86 таварных групах скараціўся з 1,7 млрд даляраў у 2013 годзе да 51 млн даляраў за 7 месяцаў 2015 года.

Раней Украіна ўнесла на разгляд Камітэта Сусветнай гандлёвай арганізацыі па тэхнічных бар'ерах у гандлі ўведзеную Расіяй забарону на ўвоз кандытарскіх вырабаў, малочнай і сокавай прадукцыі, уключаючы дзіцячае харчаванне, а таксама піва ўкраінскага паходжання.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»3

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Усе навіны →
Усе навіны

Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму2

ЗША тэрмінова распрацоўваюць сістэму «Залаты купал» супраць дальнабойных ракет10

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі21

Памёр славуты баксёр-цяжкавагавік Джордж Форман1

Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»3

Як выглядаюць чэргі на маршруткі з Мінска ў Барысаў і Жодзіна ВІДЭА7

Памятаеце стваральніка адыёзнага сайта «Літкрытыка», які быў палітвязнем? Здаецца, яго арыштавалі зноў3

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове16

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»3

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць