Здарэнні22

Расследуюць смерць парадзіхі ў Маладзечне

Гэта выключна рэдкі ў нашы часы выпадак. Што ж здарылася?

Сёлета ў 23-гадовай дзяўчыны прайшло вяселле, дзіця чакалі ў канцы кастрычніка. Падрыхтоўка да родаў ішла планава. У апошні момант вырашылі рабіць кесарава сячэнне.

«Жанчына не мела ўвогуле ніякіх праблем са здароўем, не ўжывала алкаголь, не курыла. І спачатку кесарава рабіць не планавалі – ёй проста сказалі рыхтавацца да родаў. Гэта было а 6-й раніцы 27 кастрычніка. А ў 8 ранку яна ўжо была нежывая. Родным паведамілі пра смерць у 10», — расказаў «Нашай Ніве» маладзечанец Эдуард Баланчук, сябар сям’і, у якой здарылася трагедыя.

Афіцыйнай прычынай смерці называецца вострая лёгачна-сардэчная недастатковасць і анафілактычны шок. Гэты дыягназ стаіць у пасведчанні аб смерці.

«Хутчэй за ўсё, ўвялі лекі, ад якіх рэзка спынілася сэрца. У абсалютна здаровага чалавека можа быць такая нечаканая рэакцыя на прэпараты. Гэта адбываецца ў вельмі і вельмі рэдкіх выпадках, — кажа Баланчук. — Прыязджала брыгада з Мінску, забралі ўсе аналізы. Будуць разбірацца. Хто там якія дзеянні выконваў? Ці скарысталіся антыаллергеннай аптэчкай, якая павінна быць для такіх выпадкаў?»

У радзільні маўчаць, ніхто на гэтую тэму не размаўляе. І гэта зразумела ў такой сітуацыі.

«На сёння ні я, ні хто іншы не можа сказаць, хто вінаваты. Па той інфармацыі, якая ёсць, можна сказаць, што дактары дзейнічалі ў адпаведнасці з пратаколам», — сказала «Нашай Ніве» Наталля Свірыда, намесніца галоўнага доктара па дзяцінству і родадапамозе Маладзечанскай бальніцы.

Выпадкі смерці маці пры родах у Беларусі ў апошнія гады крайне рэдкія.

Дзіця выжыла. Гэта хлопчык.

Каментары2

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →