У 2016 годзе парк «Белавіі» папоўніцца трыма новымі самалётамі маркі «Боінг». Яны будуць мець максімальны ўзровень бяспекі, пра гэта паведаміў генеральны дырэктар нацыянальнага перавозчыка Анатоль Гусараў у эфіры АНТ.
Ён дадаў, што новыя самалёты будуць задзейнічаны на рэгулярных і чартэрных рэйсах. А да моманту пастаўкі кампанія плануе зрабіць грунтоўны рэбрэндынг і змяніць фірмовыя колеры.
У нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» на дадзены момант 28 самалётаў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў. Большасць з іх — таксама «Боінгі». Тры новыя лайнеры такой жа маркі паступяць у Беларусь прама з завода ў ЗША.
-
«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было
-
20‑гадовага мінчука затрымалі перад тым, як ён паспеў прадаць першую дозу наркотыку 16‑гадовай дзяўчыне
-
У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі
Каментары