Эканоміка55

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?

Дзяржаўныя СМІ тры гады таму гучна анансавалі праект сірыйскіх інвестараў у Браслаўскім раёне: паведамлялася, што сірыйскія інвестары выкупілі на конкурсных таргах збанкрутаваны дзяржаўны вытворча-маёмасны комплекс «Межаны» амаль за 702 тысячы рублёў.

Інвестары прэзентуюць праект у Браслаўскім райвыканкаме, люты 2023 года. Фота: braslav-star.by

Інвестары абавязаліся не менш за пяць гадоў захоўваць сельгасспецыялізацыю, штогод укладаць не менш за 300 тысяч рублёў і захаваць, а таксама пашырыць колькасць працоўных месцаў.

Да таго «Межаны» спецыялізаваліся на вырошчванні трусікаў і вырабе малака, сірыйцы ж планавалі дадаткова запусціць таксама авечкагадоўлю. 

Сам комплекс складаўся з 12 фермаў, меў амаль 13 тысяч гектараў зямлі ў распараджэнні. 

Будынкі фермаў «Экзіт прайм». Фота: БелТА

Праз тры гады комплекс пад новым кіраваннем не толькі не выйшаў на самаакупнасць, але стабільна не можа разлічыцца з пастаўшчыкамі, пайшоўшы у мінус. 

Станам на 12 чэрвеня 2026‑га запазычанасць «Экзіт прайм» складае 737,6 тысячы рублёў, тады як усе актывы — 579,3 тысячы рублёў. Усе супрацоўнікі звольнены, застаўся толькі дырэктар. Пастаўшчыкі і крэдыторы спрабуюць спагнаць свае грошы праз суд. 

Для справядлівасці трэба сказаць, што хаця ў дзяржаўнай прэсе праект падаваўся як «сірыйскі», у рэальнасці ў «Экзіт прайм» два ўласнікі, і адзінаму з іх сірыйцу — Сетахі Гайсаму — належыць толькі 24% акцый. Астатняе — у мінчука Мікалая Сопіна. 

Каментары5

  • bosed
    24.06.2026
    В стране, где иногда не до законаф, не только овцы
    не самоокупаемы, но ещё и глубоко убыточны, т.к
    красауцы "волки" кушать хотят много и вкусно.
  • Перспектыўны праект
    24.06.2026
    Напэўна сірыйскія інвестары прывязуць са сваёй пустэльні перадавыя пустэльныя тэхналогіі.
  • Чел
    24.06.2026
    А при таких покупках у фюрера всегда обязательные условия, этих не увольнять, число кроликов не понижать, ассортимент и цены согласовывать?
    Я купил хозяйство. Оно моё. Что хочу там, то и делаю, и идите вы лесом.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 1

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць