Свет3434

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром

«Я ўсё больш баюся. Самалёты Tornado лятаюць над Гамбургам і выдаюць жудасны шум… У мяне на кухні ўсё дрыжыць…»

Фота: Wikimedia Commons

Заснавальнік і аўтар музыкі й тэкстаў Modern Talking стаў госцем нямецкамоўнага падкаста «Hopf & Kettner», дзе заявіў, што не жадае перамогі Украіны, паколькі, на яго думку, Уладзімір Пуцін не зможа так проста прайграць. Паводле слоў Болена, перамога Украіны была б найгоршым сцэнарыем развіцця падзей, піша Delfi.lv.

«Я ўсё больш баюся. Самалёты Tornado лятаюць над Гамбургам і выдаюць жудасны шум… У мяне на кухні ўсё дрыжыць… А самы папулярны палітык Германіі, міністр абароны Барыс Пісторыус, стаіць разам з украінскімі вытворцамі зброі і святкуе стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Не ведаю, ці гэта правільна».

Ён таксама заявіў: «Раней усе гаварылі пра мір, а цяпер гавораць пра вайну».

На думку Болена, нямецкія ўлады няправільна ацэньваюць сітуацыю. «І міністр фінансаў увесь час ужывае слова «вайна», калі гаворыць пра Украіну, сцвярджаючы, што яна пераможа Расію… І я думаю: яны што, не ведаюць гісторыю?»

Музыка расказаў пра свае тэлефонныя размовы з палітыкам Фрыдрыхам Мерцам: «Я заўважыў, што ён цвёрда верыць у здольнасць Украіны перамагчы. Але ён не робіць ніякіх высноў, што будзе далей. Яны думаюць, што Расія і Пуцін з гэтым пагодзяцца? Не. У іх ёсць сотні ядзерных бомбаў, кожная з якіх амаль здольная знішчыць Германію». Пры гэтым Болен не згадаў прычыны вайны, расійскае ўварванне ва Украіну і ўдары па ўкраінскіх гарадах. Паводле яго слоў, расійскае кіраўніцтва не змірыцца з паразай і можа ўжыць ядзерную зброю. «Гэта быў бы горшы сцэнар. Калі Украіна пераможа, гэта, верагодна, прывядзе да сусветнай вайны».

Адначасова ён заявіў, што Германіі няма чаго баяцца з боку Расіі.

«У Расіі столькі тэрыторыі, што яны не ведаюць, што з ёй рабіць. А людзі думаюць, што яны прыйдуць сюды… Але тут, у Германіі, нічога няма, ніякіх прыродных рэсурсаў. Што яны хочуць рабіць з Германіяй? Гэта бессэнсоўна».

Каментары34

  • Суповой пакетик
    24.06.2026
    Видывала я музыканов, которые фальшивят, но чтобы ТАК... Эпичный фейл! Что ж до личности, которая его допустила, то с нею все ясно: ключевое слово "Я боююююююсьььь!!!!" Та еще душонка...
  • Доктар
    24.06.2026
    Ён жа болен, навошта чапалi, няхай лепш лячыўсяб
  • Indrid Cold
    24.06.2026
    Другі з Modern Talking больш разумны

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць