Эканоміка22

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод

«Івацэвічдрэў» плануе ўжо сёлета пачаць будаўніцтва новага завода па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт (ДСП). Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Ільніцкі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Ільніцкага, праект знаходзіцца на пачатковай стадыі і прадугледжвае ўзвядзенне завода магутнасцю 600 тысяч кубічных метраў прадукцыі на год. Ён уключаны ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026—2030 гады.

Прадпрыемства мае намер прыступіць да рэалізацыі праекта ўжо ў гэтым годзе, а ўвесці новы завод у эксплуатацыю плануецца ў 2029 годзе.

Як адзначыў кіраўнік кампаніі, запуск новай вытворчасці дазволіць значна павялічыць аб’ёмы выпуску прадукцыі, выручку і агульную прыбытковасць прадпрыемства — не менш чым утрая.

Акрамя таго, на «Івацэвічдрэве» актыўна рэалізуецца праект па арганізацыі вытворчасці кухонных стальніц. Частка неабходнага абсталявання ўжо закупленая, заключаны кантракты на пастаўку наступных партый тэхнікі.

Паводле планаў прадпрыемства, вытворчасць кухонных стальніц можа быць запушчана прыкладна ў сярэдзіне наступнага года.

У кампаніі разлічваюць, што новы прадукт стане добрым дапаўненнем да асноўнай прадукцыі — драўняна-стружкавых пліт. Гэта дазволіць прапанаваць кліентам больш комплексныя рашэнні і лепш задавальняць патрэбы вытворцаў мэблі, асабліва ў сегменце індывідуальных заказаў.

Каментары2

  • успамінаю
    24.06.2026
    А вентыляцыю пасля так званай мадэрнізацыі ўжо адрамантавалі?
  • Циник
    30.06.2026
    У нас в стране где то резко вырос лес настолько что приходится ещё один завод строить?

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць