Грамадства

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

Польскі суд адмяніў прызначаную на 27 чэрвеня перадачу дзіцяці яго біялагічнаму бацьку пасля разгляду апеляцыі, пададзенай апякункай хлопчыка Ганнай Канавалавай. Пра гэту гісторыю паведамлялася раней.

Пенсіянерка з Беларусі Ганна Канавалава, якая ўсынавіла дзяцей. Фота: wyborcza.pl

Пра рашэнне суда паведаміла сама Канавалава разам з ініцыятывай Partyzanka. Паводле яе слоў, яно стала вынікам працяглай барацьбы з удзелам праваабаронцаў, юрыстаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў.

«Наш малы застаецца дома, побач з людзьмі, якіх лічыць сваёй сям'ёй», — адзначыла яна.

Ганна Канавалава пераехала ў Польшчу з Беларусі разам з двума ўнукамі, бацькі якіх былі асуджаныя па палітычных артыкулах. Пазней пад яе апекай аказаліся яшчэ двое дзяцей — Алесь, за якога цяпер і вядзецца барацьба, і ягоны старэйшы зводны брат Яўген. Польскія органы апекі перадалі дзяцей Ганне пасля праверкі сямейных абставін — іх маці мела алкагольную і наркатычную залежнасці і на гэты момант ужо памерла.

У 2023 годзе біялагічны бацька Алеся, які жыве ў Мінску і раней сядзеў у турме за гандаль наркотыкамі, аднавіў кантакт з сынам. Канавалава не перашкаджала зносінам і нават дапамагла яму атрымаць польскую візу. Аднак пазней мужчына звярнуўся ў суд з патрабаваннем перадаць яму апеку над дзіцем.

Суд першай інстанцыі падтрымаў бацьку. Пры гэтым падчас разгляду справы ён не паведамляў пра намер вывезці хлопчыка ў Беларусь. Калі такая інфармацыя стала вядомай, Канавалава падала апеляцыю.

Асаблівую ўвагу ў справе прыцягвае тое, што дзіця мае ў Польшчы статус міжнароднай абароны. Канчатковае рашэнне па справе яшчэ не прынята, таму судовыя разборы працягнуцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць