Мова2121

Мова наша. Рубель, грош, талер, шэляг, пенязі

Добра, што будуць манеты. Бо ад паперак кашалёк не зашпільваецца. Праўда, трэба новыя кашалькі ўвесці на рынак. З аддзелам для манет. Або каліты — асобна на манеты.

Назву «рубель» яшчэ нейк можна сцярпець, бо рублі — дарма што не было такіх асобна наміналаў ніколі, але слова такое было ў нашай традыцыі. На сто грошай казалі даўней «рубель грошай». А вось капейкі — гэтага як свет стаіць у нас не было. Капейка — гэта маскоўскі грош.

Беларускія грошы ў перыяд росквіту беларускай дзяржаўнасці і культуры называліся «грошы», ад лацінскай назвы denarius grossus — «тоўсты дэнар».

Грошы разменьваліся на пенязі (слова аднакарэннае з англійскім пені, пенс; германскім пфенінг, фенік).

Грошы лічыліся копамі — па 60. 1 капа = 60 грошай.

Так і казалі: «капа грошай», «дзве капе грошай». Таму можна лічыць, што «капа грошай» — наша нацыянальная грашовая адзінка.

Іншыя «наміналы» — тузін грошай (12). 5 тузіноў грошай, адпаведна раўняюцца адной капе грошай.

Чаму тузіны і копы? Проста такая была канвенцыя. Фунт стэрлінгаў гэдак жа сама як і капа грошай разменьваўся даўней паводле дванаццаткавай сістэмы рахавання. Кажуць, што гэтая даўняя сістэма вельмі зручная, бо тузін (12) можна падзяліць аж на 2,3,4,6.

Раўналежна хадзілі дробныя манеты — шэлягі (аднакарэннае да «шылінґ»). Гэтае слова перахавала беларуская фразеалогія — «Шэлягу не варты».

Дарагою манетай, яка была вартая некалькі коп грошай, быў талер біты.

Талер таксама захаваўся ў нашай фразеалогіі. Пра гэта пісаў Вінцук Вячорка.

Але хай сабе будуць тыя капейкі да пары́. Усё роўна гэтая эканоміка вельмі хісткая, нестабільная і доўга не прастоіць. Грашовыя рэформы круці не круці трэ' будзе праводзіць кожныя 5—10 год, каб нулямі не захлынуцца. Дык яно яшчэ ўсё тысячу разоў памяняецца.

Перш павінен быць дабрабыт, а эстэтыка ды нацыянальны каларыт прыйдуць за ім — следам за дзедам, як той казаў. Бо хараство, аўтэнтычныя назвы не могуць адрадзіцца ў галечы, нястачы, невуцтве, абыякавасці. Хай яно ляснецца разам са сваімі капейкамі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць