Свет66

Штаб АТА: РФ рыхтуе маштабную правакацыю, каб абвінаваціць Украіну ў генацыдзе

Штаб АТА заявіў аб падрыхтоўцы Расіяй маштабнай правакацыі супраць Украіны для выхаду з «мінскага» перамоўнага працэсу.

Пра гэта на традыцыйным брыфінгу ў чацвер заявіў спікер Адміністрацыі па пытаннях АТА Андрэй Лысенка.

Паводле яго слоў, Расія рыхтуе правакацыю з гібеллю 500 чалавек у населеным пункце Сакольнікі на Луганшчыне для звароту ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, абвінаваціўшы Украіну ў генацыдзе рускамоўнага насельніцтва.

«З мэтай адцягнення ўвагі ад трагічных падзей у Сірыйскай арабскай рэспубліцы, дзе зафіксаваныя не адзінкавыя выпадкі гібелі грамадзянскага насельніцтва ад дзеянняў узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтва Расіі рыхтуе правакацыю міжнароднага маштабу супраць Украіны», — сказаў Лысенка.

«Яе мэта — дыскрэдытацыя кіраўніцтва нашай дзяржавы, атрыманне падставы для падачы пазову супраць Украіны ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, а таксама стварэнне падстаў для выхаду РФ з «мінскага працэсу», — адзначыў ён.

Па словах Лысенкі, ажыццяўляецца фабрыкацыя псеўдадоказаў так званага «генацыду Украінай рускамоўнага насельніцтва Данбаса».

«У прыватнасці вырабляюцца дакументальныя матэрыялы пра нібыта знішчэнне ўкраінскімі вайскоўцамі каля 400 дамоў і 500 чалавек, у тым ліку жанчын, дзяцей і пажылых людзей сяла Сакольнікі Славянасербскага раёна Луганскай вобласці, якое цяпер знаходзіцца на часова-акупаванай тэрыторыі непадалёк лініі размежавання», — сказаў Лысенка.

Да правядзення гэтай працы прыцягваюцца супрацоўнікі ФСБ, ГРУ ГШ УС РФ, Следчага камітэта Расіі, а таксама прадстаўнікі так званых «сілавых структур» «ЛНР».

Прапагандысты выкарыстоўваюць рэальныя факты разбурэнняў вёскі Сакольнікі і гібелі яго жыхароў, якія пацярпелі ад рук баевікоў і расійскіх войскаў у ходзе баявых дзеянняў у канцы 2014 — пачатку 2015 года.

На аснове гэтых фактаў, якія будуць прадстаўленыя ў якасці так званых «вынікаў расследавання праваахоўных органаў «ЛНР», ужо рыхтуюцца інфармацыйна-прапагандысцкія матэрыялы для СМІ і судовыя пазовы.

Для нагнятання атмасферы істэрыі і нянавісці плануецца правядзенне гістарычных паралеляў з трагічнымі падзеямі ў Хатыні падчас Другой Сусветнай вайны і югаслаўскіх войнаў 90-х гадоў.

У той жа час ажыццяўляецца псіхалагічная апрацоўка мясцовага насельніцтва, акупанты спрабуюць схіліць да аказання неабходных для Расіі «паказанняў», адзначылі ў штабе АТА.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам12

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў11

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

«Ідзеш — і ўсюды двухсотыя». Міхаіл з Лагойска, які ваяваў за Расію, у шоку, як украінцы вядуць кожны крок расійскіх салдат10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам12

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць