Грамадства4444

Мікола Дземідзенка: Калі б там былі толькі Лушчы і казакі, то можна было заняць прэзідыум

Маладафронтавец Мікола Дземідзенка быў сярод тых, хто ўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў «Доме Масквы» падчас сустрэчы з расійскім прапагандыстам Мікалаем Старыкавым. Хлопец падзяліўся ўражаннямі з «Нашай Нівай».

«Мы ставілі за мэту сарваць мерапрыемства, яна не выкананая. Я разлічваў, што будзе больш нашых людзей, яны будуць больш актыўнымі. Людзі абмяркоўваюць у фэйсбуку, правільна гэта, ці няправільна, але самі ўдзельнічаць не гатовыя. Гэта нармальна.

Мы высвятлялі, хто гэтыя людзі, што на нас напалі. Гэтыя хлопцы ў чорных кашулях спрацавалі даволі прафесійна. У нас ёсць звесткі, што гэта не беларусы, а людзі, што прыехалі з Расіі разам са Старыкавым. Іх была цэлая дэлегацыя, яны пасяліліся ў гатэлі ля Дома Масквы.

Мы пра гэта ведаць не маглі. Мы думалі, што будзе нейкая сварка, усё пачне зацягвацца. Я не думаў, што будзе патасоўка.

Цяпер пішуць, што вось, маўляў, у зале былі Сяргей Лушч [кіраўнік арганізацыі «Русь маладая» – «НН»], Пятро Шапко [кіраўнік «Казачага спасу» – «НН»], але яны не ўдзельнічалі ў бойцы. Яны бегалі вакол і нерваваліся. Удзельнічалі спрактыкаваныя хлопцы. Калі б там былі толькі Лушчы і казакі, то быў бы канфлікт, пры якім мы ў складзе 10 чалавек маглі заняць прэзідыум. Яны б нічога нам не зрабілі.

Трэба разумець, што «рускі свет» з кулакамі.

Білі яны не надта моцна, хоць жадання хапала. Калі пісалі, каб ішоў у міліцыю, то гэта непрымальна, бо ніякіх пашкоджанняў няма. Я амаль не адбіваўся, бо Старыкаў клоўн і садзіцца праз яго ў турму нелагічна. Я б мог пабіць аднаго ці некалькіх чалавек, але я толькі прыкрываўся.

Я б на месцы Старыкава таксама быў бы спалоханы, бо думаў, што ў зале будзе больш людзей, гатовых яго бараніць.

Таксама я ставіў перад сабой задачу абысціся найменшымі наступствамі, мяне цалкам задаволіла, што міліцыя не брала ўдзел у акцыі. Быў нехта ў цывільным, які спрабаваў затушыць канфлікт. Не бяруся судзіць, хто гэта быў – ці прадстаўнік беларускай спецслужбы, ці нейкі расійскі брыгадны камандзір.

Мне спадабалася, што грамада паўстала супраць Старыкава, пісалі, званілі. Таму яго адмовіліся прымаць «Светач» і гатэль «Беларусь». Старыкава загналі ў расійскі дом, але па сутнасці для такога агітатара выступаць у холе Дома Масквы — гэта не ўзровень.

Я не бачыў сэнсу спрачацца са Старыкавым. Паглядзеў, як з ім сустракаліся ў Кіеве. Там не запальвалі шашкі, не білі, а стаялі і свісталі. У Кіеве на сустрэчы таксама было 200 чалавек.

Галоўнае, што Старыкаву аказалі супраціў. Яму паказалі, што яго тут не чакаюць. Яны думалі, што Мінск – гэта аплот «рускага свету», што яны могуць рабіць, што заўгодна. Але іх выставілі з усіх памяшканняў і нават абсвісталі ў Доме Масквы», — кажа Дземідзенка.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі6

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

На аўстралійскім востраве здолелі вынішчыць усіх мышэй і пацукоў. Прырода пачала аднаўляцца2

Мікіта Забуга атрымліваў узнагароду ад Ціханоўскай у пагонах падпалкоўніка. Ён расказаў, як так35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі6

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць