Навука і тэхналогіі

Астраномы з ЗША і Аўстраліі ўпершыню атрымалі здымкі экзапланеты, якая фарміруецца

Астраномам з ЗША і Аўстраліі ўпершыню сталі даступныя здымкі экзапланеты, якая фарміруецца. Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў часопісе Nature, а коратка пра іх паведамляецца на сайце Сіднэйскага універсітэта.

Экзапланета, што фарміруецца, абарачаецца вакол зоркі LkCa 15, якая знаходзіцца на адлегласці 450 светлавых гадоў ад Зямлі. Планета акружаная газапылавым дыскам. Ад яго, як паказваюць назіранні, экзапланета захоплівае матэрыю для свайго фарміравання.

Раней навукоўцы пры назіранні амаль 1,9 тысячы такіх нябесных цел не выяўлялі якія-небудзь змены ў іх пабудове. У правядзенні высокадакладных назіранняў з зямных абсерваторый навукоўцам перашкаджаюць атмасферныя з'явы.

Знізіць іх уплыў і адсачыць эвалюцыю экзапланеты астраномам удалося, выкарыстоўваючы LBT (Large Binocular Telescope, Вялікі бінакулярны тэлескоп), размешчаны ў Арызоне, а пацвердзіць назіранні — пры дапамозе адаптыўнай аптычнай сістэмы Magellan Telescope (Магеланаў тэлескоп) у Чылі.

Экзапланета LKCA 15 b адкрытая ў 2011 годзе. Яна размешчаная на адлегласці каля 16 астранамічных адзінак ад свяціла, вакол якога абарачаецца з перыядам каля 27 гадоў. Экзопланета прыкладна ў шэсць разоў цяжэйшая за Юпітэр.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць