Свет

Тэракт у сталіцы Малі: узброеныя людзі ўзялі ў закладнікі 170 чалавек у гатэлі

Баевікі ўварваліся ў гатэль Radisson, размешчаны ў Бамака, узяўшы ў закладнікі 170 чалавек. Сярод іх 140 пастаяльцаў і 30 супрацоўнікаў гасцініцы, перадае NBC News.

Як распавялі відавочцы, злачынцы адкрылі агонь у будынку гасцініцы раніцай у пятніцу. Паводле інфармацыі The International Business Times, ужо тры чалавекі загінулі.

Баевікі пад'ехалі да гатэля на машыне з дыпламатычнымі нумарамі, перадае французскае радыё RFI.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі. Пакуль ніводная з дзеючых у рэгіёне груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што здарылася.

У гэтым гатэлі любяць спыняцца замежнікі.

«Усё адбываецца на сёмым паверсе, джыхадысты страляюць у калідоры», — паведаміў прадстаўнік паліцыі Малі агенцтву Франс прэс.

Паведамляецца, што кіраўніцтва гасцініцы ацаніла тое, што адбываецца, як захоп закладнікаў.

«Згодна з нашай інфармацыі, два чалавекі замкнулі [ўнутры] 140 пастаяльцаў і 30 чалавек персаналу», - гаворыцца ў заяве The Rezidor Hotel Group, якая валодае гатэлем Radisson Blu.

Па словах відавочцаў, паліцыя ўзяла гатэль у кола і блакавала дарогі ў бліжэйшыя раёны.

Баевікі адпусцілі частку закладнікаў. Сярод іх — тыя, хто змог працытаваць Каран, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах.

Колькі чалавек адпушчана, не ўдакладняецца, аднак BBC News паведамляе, што дзве жанчыны былі выведзеныя з гасцініцы.

Адзначаецца, што пры нападзе тэрарысты, дакладны лік якіх невядома (называюцца лічбы ад двух да 10), выкрыквалі ісламісцкія лозунгі. Членамі якой групоўкі з'яўляюцца баевікі, таксама пакуль не ясна.

Прынамсі, двое супрацоўнікаў службы бяспекі гатэля атрымалі раненні.

***

У жніўні быў здзейснены напад на гатэль у малійскім горадзе Севарэ. У выніку загінулі чацвёра салдат, пяць супрацоўнікаў ААН і чацвёра нападнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска35

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць