Штогадовая вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пройдзе 17 снежня, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Крамля.
У паведамленні ўдакладняецца, што мерапрыемства пачнецца ў 12:00. Месца правядзення прэс-канферэнцыі пакуль не ўдакладняецца. У Крамлі адзначылі, што яго паведамяць пазней. Пры гэтым акрэдытацыя на мерапрыемства ўжо адкрыта.
У мінулым годзе прэс-канферэнцыя Пуціна праводзілася 18 снежня. На яе былі акрэдытаваныя 1259 расійскіх і замежных журналістаў.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары