На паўночнай мяжы Грэцыі з Македоніяй мігранты з Марока, Ірана і Пакістана перакрылі чыгунку на шляху ў заходнюю Еўропу, паведамляе Reuters.
Адзін з іранскіх мігрантаў абвясціў галадоўку.Ён распрануўся па пояс і сшыў вусны разам, седзячы насупраць кардона македонскай паліцыі.
На пытанне карэспандэнта, чаго ён дамагаецца, 34-гадовы інжынер Хамід адказаў: «Я гатовы ехаць у любую вольную краіну свету, вярнуцца назад не магу — мяне заб'юць».
Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні Славенія, член Шэнгенскай зоны, абвясціла аб тым, што будзе прапускаць толькі бежанцаў з Сірыі, Ірака і Афганістана, у той жа час адпраўляючы назад усіх астатніх мігрантаў, якіх лічыць эканамічнымі. Пазней да гэтай палітыкі далучыліся іншыя краіны на шляху мігрантаў: Харватыя, Сербія і Македонія. Праваабаронцы ўжо заявілі пра тое, што прытулак павінен давацца не па нацыянальнай прыкмеце, а ў сувязі з рэальнай неабходнасцю.
Новыя меры на мяжы вышэйпералічаных краін супалі з занепакоенасцю сярод насельніцтва Еўропы, выкліканай патокам мігрантаў і тэрактамі ў Парыжы 13 лістапада.
Каментары