Грамадства33

Візіт Дзеда Мароза ў дзіцячы садок трэба ўзгадняць з кіраўніцтвам і бацькоўскім камітэтам

Запрашаць у дзіцячыя сады на навагоднія ранішнікі прыватнага Дзеда Мароза можна толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам установы і бацькоўскім камітэтам.

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая сёння на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне адносна забароны ў дзіцячых садах на паслугі пабочных арганізацый па правядзенні святаў.

«Забароны на запрашэнне збоку няма, — сказала Надзея Вялікая. — Ва ўстановах адукацыі горада працуюць папячыцельскія саветы і бацькоўскія камітэты. Перш, чым запрасіць прыватную структуру, неабходна звярнуцца да кіраўніка ўстановы адукацыі і папячыцельскі савет. Калі бацькі хочуць арганізаваць для сваіх дзяцей свята з прыватнай арганізацыяй, калі ласка, ніхто не забараняе. Абмяркуйце гэта пытанне з кіраўніцтвам установы адукацыі, папячыцельскага савета, бацькоўскага камітэта, агаварыце цану пытання, якасць праграмы».

Разам з тым яна падкрэсліла, што ўстановы адукацыі Мінска гатовы аказаць прафесійныя паслугі ў арганізацыі забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку святкаванні Новага года. У сталіцы функцыянуюць 23 установы дадатковай адукацыі, у тым ліку 12 — шматпрофільных. Яны адказваюць за якасць тэатралізаваных мерапрыемстваў. «Нашы рэжысёры-пастаноўшчыкі, педагогі рыхтуюць праграмы і мерапрыемствы гарадскога, рэспубліканскага значэння, у тым ліку прафесійна падыходзяць да тэатралізаваных паказаў для дзяцей. За паслугі прыватных арганізацый мы не нясём адказнасці, — заўважыла Надзея Вялікая. — Калі бацькі думаюць, што за $500 атрымаюць якасную праграму, то могуць памыляцца».

Каментары3

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць