Свет11

Заснаваны беларусам самы дарагі малады стартап у свеце прапануе зліцца з TikTok

Гэтая здзелка можа спадабацца адміністрацыі Дональда Трампа і выратаваць папулярную кітайскую сацсетку, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы.

Дзяніс Ярац, заснавальнік амерыканскага ШІ-стартапа Perplexity. Фота: devby.io

Кампанія Perplexity AI, якая займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, прапанавала папулярнай кітайскай платформе кароткіх відэа TikTok зліццё, каб дазволіць ёй легальна працаваць у ЗША і не баяцца блакіроўкі, даведалася агенцтва Reuters і іншыя амерыканскія медыя.

Згодна з данымі крыніц, Perplexity AI накіравала такую прапанову як кітайскай карпарацыі ByteDance, якая валодае TikTok, так і патэнцыйным інвестарам. Сярод ключавых пунктаў новай прапановы — стварэнне холдынгавай кампаніі NewCo, палова акцый якой будзе перададзеная ўраду ЗША.

Сам холдынг NewCo, паводле дакументаў, будзе ўяўляць сабой аб'яднанне Perplexity AI і TikTok U.S., кампаніі, якая кантралюе амерыканскі сегмент сацсеткі TikTok, і каштаваць мінімум $300 млрд, піша Reuters.

Perplexity AI упершыню выказала цікавасць да куплі TikTok яшчэ 19 студзеня. Першапачатковая прапанова мела на ўвазе, што акцыянеры TikTok захаваюць свае долі, а Perplexity AI, якая базуецца ў Каліфорніі, атрымае доступ да відэакантэнту платформы. Цяпер ва ўмовах здзелкі ўдакладняецца, што акцыянеры TikTok будуць удзельнічаць і ў капітале новага холдынгу, а сама здзелка будзе ўяўляць аб'яднанне, а не продаж амерыканскага сегменту TikTok кампаніям з ЗША, што павінна задаволіць кітайскі бок.

У красавіку 2024 года Кангрэс ЗША прыняў закон, які абавязваў кітайскую кампанію ByteDance прадаць платформу амерыканскай кампаніі да 19 студзеня 2025 года, інакш яе заблакуюць. ByteDance не выканала ўмовы і ў выніку TikTok быў заблакаваны на ўсёй тэрыторыі ЗША, але толькі на адзін няпоўны дзень, бо да ўлады прыйшоў Дональд Трамп, які адразу ж скасаваў блакіроўку платформы.

Пазней Дональд Трамп заявіў у сваёй сацсетцы Truth Social, што дасць мацярынскай кампаніі TikTok больш часу для пошуку ўхваленага амерыканскага пакупніка, перш чым зноў забараніць TikTok у ЗША. Ён напісаў таксама, што хацеў бы, каб Злучаныя Штаты валодалі 50% акцый сумеснай кампаніі.

Нагадаем, што амерыканскі стартап Perplexity коштам каля $9 млрд, які распрацоўвае альтэрнатыву пошукавай сістэме Google на базе штучнага інтэлекту, нядаўна завяршыў новы раўнд інвестыцый аб'ёмам $500 млн, у выніку чаго ён стаў самым дарагім маладым стартапам у свеце. У яго ўклаліся ў тым ліку заснавальнік Amazon Джэф Безас, гендырэктар Y Combinator Гары Тан і распрацоўшчык графічных працэсараў Nvidia.

Цяпер Perplexity атрымлівае каля 15 млн пошукавых запытаў у дзень, а выручка за 2024 год склала $50 млн.

Беларус Дзяніс Ярац заснаваў Perplexity з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве больш за 10 гадоў. Нарадзіўся ён у Гомелі, адукацыю атрымаў у Мінску ў БДУ, дзе вывучаў матэматыку і камп'ютарныя навукі, а пасля паспеў папрацаваць у Маскве. Сям'я Яраца не звязаная ні з бізнэсам, ні з IT: бацька да выхаду на пенсію працаваў на трактарным заводзе, а маці была хатняй гаспадыняй.

Каментары1

  • Тупенькія ціктокеры
    28.01.2025
    "Сам холдынг NewCo, паводле дакументаў, будзе <...> каштаваць мінімум $300 млрд". Пуцін, тушы святло, гэты свет канчаткова %%нуўся!

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць